Тыдзень звышздольнасцяў на "Беларусь 1"

21.08.2017
Журналісты АТН распавядуць пра людзей, якія валодаюць звышздольнасцямі. 22 і 24 жніўня гледачы ў "Спецыяльным рэпартажы" ўбачаць тое, што аўтары праекта пераканаўча просяць не паўтараць дома.

Прэс-рэліз

Тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі працягваюць здзіўляць. Гэтым разам журналісты АТН распавядуць пра людзей, якія валодаюць звышздольнасцямі. 22 і 24 жніўня гледачы ў "Спецыяльным рэпартажы" ўбачаць тое, што аўтары праекта пераканаўча просяць не паўтараць дома.

Адны вылечваюць людзей з дапамогай энергіі сваіх рук, выганяюць дэманаў. Другія бачаць памерлых або своеасаблівае свячэнне чалавека. Трэція могуць хадзіць па шкле або стаяць на цвіках і сцвярджаюць, што гэтымі здольнасцямі валодае кожны чалавек, дастаткова толькі ўзмоцнена трэніравацца.

Аўтары праекта "Спецыяльны рэпартаж" адшукалі такіх унікальных людзей у Беларусі.

"Мы пакажам эксклюзіўныя кадры, як лечаць рукамі рассеяны склероз або падпальваюць сябе без шкоды для здароўя. Справа кожнага - верыць ці не ў гэтыя феномены, але іх уладальнікі імкнуцца ўсяму знайсці тлумачэнне, у тым ліку з дапамогай навукі", - расказала аўтар фільма "Звышздольнасці. Гульні розуму" журналіст АТН Алена Гарэльчык.

Фільм "Звышздольнасці. Гульні розуму" гледачы "Беларусь 1" убачаць у аўторак адразу пасля "Панарамы".

24 жніўня тыдзень звышздольнасцяў на "Беларусь 1" прадоўжыць новы выпуск "Спецыяльнага рэпартажу". Аўтар фільма "Звышздольнасці. Не слаба" Антаніна Станкевіч і здымачная група АТН адправілася ў самыя ціхія куткі нашай краіны, каб адшукаць сучасных волатаў і гучна заявіць пра ўнікальныя фізічныя магчымасці беларусаў.

Спецыяльна для тэлеканала "Беларусь 1" героі фільма пайшлі на эксперымент, каб даведацца, ці можа чалавек замяніць сабой адну конскую сілу або пазбавіцца ад ланцугоў пад вадой, як Гары Гудзіні.

Аўтары "Спецыяльнага рэпартажу" паспрабавалі знайсці адказ на пытанне, у чым сакрэт незвычайнай сілы, спрыту і цягавітасці беларусаў - гэта дар прыроды або гады трэніровак.

Гледачы галоўнага канала краіны даведаюцца адказ на гэтае пытанне з фільма "Звышздольнасці. Не слаба" ў чацвер адразу пасля "Панарамы".

Нагадаем, летні сезон арыгінальнага праекта АТН "Спецыяльны рэпартаж" выходзіць у новым фармаце, з арыгінальнай графічнай упакоўкай і крэатыўнымі рэжысёрскімі хадамі.