Творчую скарбонку Белтэлерадыёкампаніі папоўнілі чарговыя ўзнагароды

14.11.2016
Творчую скарбонку Белтэлерадыёкампаніі папоўнілі чарговыя ўзнагароды. Праекты Агенцтва тэленавін медыяхолдынга прызнаныя лепшымі на VIII Маскоўскім міжнародным тэлефестывалі "Прафесія - журналіст".

Інфармацыйнае паведамленне

Творчую скарбонку Белтэлерадыёкампаніі папоўнілі чарговыя ўзнагароды. Праекты Агенцтва тэленавін медыяхолдынга прызнаныя лепшымі на VIII Маскоўскім міжнародным тэлефестывалі "Прафесія - журналіст".

Так, у намінацыі "Лепшая тэлепраграма" на першае месца прафесійнае журы паставіла грамадска-палітычнае ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым, якое выходзіць у эфіры тэлеканала "Беларусь 1". На конкурс быў пададзены спецыяльны выпуск, прысвечаны 60-годдзю Беларускага тэлебачання.

У намінацыі "Лепшы тэлесюжэт" вышэйшай узнагароды фестывалю ўдастоены рэпартаж Дар'і Белавусавай-Пятроўскай пра баявыя дзеянні ў Сірыі. Паводле слоў старшыні журы конкурсу, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай еўразійскай акадэміі тэлебачання і радыё (МЕАТР) Кіпраса Мажэйкі, рэпартаж з месца падзей "Баявыя дзеянні ў Сірыі" быў адзначаны самымі высокімі баламі.

Сёлета на тэлефестываль "Прафесія - журналіст" было пададзена 25 работ, дасланых журналістамі расійскіх і замежных тэлекампаній. У міжнародным конкурсе ўдзельнічалі дакументальныя фільмы, тэлепраграмы, перадачы, рэпартажы і сюжэты з Данецка, Махачкалы, Надыма, Афганістана, Екацерынбурга, Мінска і Масквы.

У склад прафесійнага журы ўваходзілі дэкан факультэта журналістыкі МДУ імя М.В. Ламаносава Алена Вартанава, саветнік галоўнага рэдактара аб'яднанай рэдакцыі радыё УДТРК Вячаслаў Уманоўскі, дацэнт кафедры інтэрнэт- і радыёжурналістыкі Акадэміі медыяіндустрыі Мікалай Харунжы і іншыя.

Дарэчы, для творчага калектыва Белтэлерадыёкампаніі гэта не першая высокая ацэнка працы на міжнародным узроўні. Журналісты медыяхолдынга штогод атрымліваюць прэстыжныя і значныя ўзнагароды.

Віншуем калег!