"Трыумф. Героям спорту". Галасаванне балельшчыкаў завершана

03.02.2017
Завяршылася галасаванне за лепшых спартсменаў, трэнераў і каманду ў адкрытым публічным конкурсе "Трыумф. Героям спорту".

Інфармацыйнае паведамленне

Завяршылася галасаванне за лепшых спартсменаў, трэнераў і каманду ў адкрытым публічным конкурсе "Трыумф. Героям спорту". Арганізатарамі маштабнага праекта з'яўляюцца Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне "Прэзідэнцкі спартыўны клуб", Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, галасаванне адкрытага публічнага конкурсу "Трыумф. Героям спорту" праводзілася з 10 па 31 студзеня ў чатырох намінацыях: "Лепшая каманда", "Лепшы спартсмен", "Лепшая спартсменка" і "Лепшы трэнер". Кожны, хто жадае, мог прыняць удзел у галасаванні на афіцыйнай старонцы конкурсу ў Інтэрнэце - triumph.by, а таксама з дапамогай друкаваных бюлетэняў, якія былі размешчаныя на сайтах арганізатараў.

Зараз падводзяцца вынікі інтэрнэт-галасавання і апрацоўваюцца друкаваныя бюлетэні, а прафесійнаму журы трэба будзе вызначыць лаўрэатаў яшчэ ў чатырох намінацыях: "За волю да перамогі", "Прарыў", "Вынік", "Самы яркі спартыўны момант".

Пераможцы конкурсу сярод лепшых спартсменаў 2015-2016 гг. будуць названыя 25 лютага на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання ў "Falcon Club-Арэне". Трансляцыю цырымоніі будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24".

Нагадаем, што раней герояў спорту беларускія балельшчыкі выбіралі ў праектах "Навагодні баль 2007. Героям спорту", "Трыумф. Героям спорту 2008", "Трыумф. Героям спорту 2010", "Трыумф. Героям спорту 2012", "Трыумф. Героям спорту 2014". Два гады таму пераможцамі сталі: нацыянальная жаночая каманда па біятлоне ("Лепшая каманда"), Антон Кушнір ("Лепшы спартсмен"), Дар'я Домрачава ("Лепшая спартсменка") і Мікалай Казека ("Лепшы трэнер").