Прэс-рэліз
5 красавіка ў эфіры галоўнага канала краіны Агенцтва тэленавін прапануе новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Тры секунды неба". Карэспандэнты АТН распавядуць гісторыю фрыстайла ў Беларусі, пазнаёмяць гледачоў са спартсменамі і іх трэнерамі, а таксама паспрабуюць адказаць на пытанне, як беларускі фрыстайл на працягу дваццаці гадоў утрымлівае такую высокую планку.
Беларускія фрыстайлісты даўно ўваходзяць у лік сусветных лідараў у лыжнай акрабатыцы. Нашы спартсмены вяртаюцца з медалямі з кожнай зімовай Алімпіяды, пачынаючы з Гульняў у Нагана. Высокі вынік беларусы паказваюць не толькі на ўзроўні нацыянальнай каманды, але і ў юніёрскім узросце, нязменна выйграваючы ўзнагароды этапаў кубкаў Еўропы і свету.
Героямі новага выпуску праекта "Спецыяльны рэпартаж" сталі настаўнікі нацыянальнай і юніёрскай каманд - легендарны Мікалай Казека і двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў Дзмітрый Дашчынскі, а таксама выдатныя беларускія фрыстайлісты - Максім Самойлаў, Антон Кушнір, Ганна Гуськова, Станіслаў Гладчанка і тыя, хто ўжо наступае ім на пяты.
Журналісты АТН высветлілі, ці ёсць у нашым фрыстайле перспектыўныя трэнеры, навошта фрыстайлістам штогод здаваць іспыты, за што могуць не пусціць на трэніроўку нават алімпійскага чэмпіёна, а таксама чым скончылася гісторыя скандальнага судзейства Антона Кушніра на Гульнях у Пхёнчхане.
Даведацца, што стаіць за тымі трыма секундамі ў небе, за якія ажыццяўляецца сярэдні скачок, гледачы "Беларусь 1" змогуць у чацвер, 5 красавіка, у 21:50 адразу пасля "Панарамы".












