Прэс-рэліз
16 студзеня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануюць увазе гледачоў першы ў новым годзе выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Гэтым разам у эфіры размова пойдзе аб хвалі тэрактаў, якая пракацілася па свеце ў навагоднія і калядныя дні.
У Ніцы, Берліне і Іерусаліме грузавік зноў стаў зброяй тэрору, а Санта-забойца азмрочыў навагоднюю ноч у Стамбуле. Ніхто не сумняваецца, што выканаўцы нядаўніх тэрактаў - баевікі "Ісламскай дзяржавы", але пытанняў ад гэтага менш не становіцца.
Госці ў студыі ток-шоу "Форум" паспрабуюць разабрацца, чаму так імкліва па свеце распаўзаецца эпідэмія нянавісці, што спыніць сілу, якая называе сябе ІДІЛ.
Хто і навошта дзеліць бандытаў на дрэнных і добрых, ці існуе тэрор пад выглядам бежанцаў, хто сее страх у Старым Свеце - вядучы разам з экспертамі і гасцямі праграмы паспрабуюць знайсці адказы і на гэтыя пытанні.
Дзе свету знайсці проціяддзе ад эпідэміі нянавісці - абмяркуем разам сёння ў 20:00 на галоўным канале краіны.












