19 снежня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануюць увазе гледачоў чарговы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум". Гэтым разам праграма будзе прысвечана футболу, вакол якога працягваюць разгарацца спрэчкі…
У Беларусі закрылі футбольны сезон. На трыбунах стала ціха, але…
Скандалы з дамоўнымі матчамі, крымінальныя справы, звязаныя з судзействам, і галоўнае - няма вынікаў ні ў зборнай, ні ў камандах. У панядзелак вечарам у эфіры галоўнага канала краіны вядучы "Форуму" Дзмітрый Бачкоў прапануе гасцям у студыі і тэлегледачам разам абмеркаваць праблемы гульні №1.
Запрошаныя эксперты і ўдзельнікі ток-шоу таксама паспрабуюць адшукаць адказы на пытанні, якія памылкі трэба паспець выправіць, каб у юных талентах разгледзець новых чэмпіёнаў і развіваць іх у сябе, а не ў замежных клубах, як вярнуць балельшчыкаў на трыбуны стадыёнаў.
Глядзіце ток-шоу "Форум" у панядзелак у 20:00 на "Беларусь 1".













