Сёння, 23 студзеня, тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапаноўваюць увазе гледачоў новы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Гэтым разам у эфіры гутарка пойдзе пра выпадкі атручання чадным газам, які многія ўжо назвалі нябачным забойцам.
Бытавы газ становіцца смяротнай зброяй. У Барысаве прадаўжаецца суд па справе аб атручанні чадным газам дзвюх сем'яў, якая была заведзена Следчым камітэтам па факце неналежнага выканання службовых абавязкаў службовымі асобамі. Пад Лагойскам праз 5 гадоў успамінаюць, як у такой сітуацыі цудам удалося выжыць цэламу пад'езду...
Госці ў студыі ток-шоу "Форум" паспрабуюць разабрацца, хто павінен адказваць за смяротныя ўцечкі газу і за кім усё ж павінен быць кантроль у такіх выпадках: за жыхарамі, ЖЭСамі або профільнымі службамі.
Вядучы разам з экспертамі і гасцямі праграмы паспрабуюць разам знайсці адказ на гэтае пытанне сёння ў 20:00 на галоўным канале краіны.












