Ток-шоу "Форум": аб адмене дыскваліфікацыі беларускіх весляроў

30.01.2017
30 студзеня - новы выпуск ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Гэтым разам размова ў эфіры пойдзе аб рашэнні Спартыўнага арбітражнага суда ў Лазане, які канчаткова расставіў кропкі ў справе аб абвінавачаннях беларускіх весляроў ва ўжыванні мельдонію.

Прэс-рэліз

30 студзеня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапаноўваюць увазе гледачоў новы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Гэтым разам размова ў эфіры пойдзе аб рашэнні Спартыўнага арбітражнага суда ў Лазане, які канчаткова расставіў кропкі ў справе аб абвінавачаннях беларускіх весляроў ва ўжыванні мельдонію.

Нагадаем, напярэдадні Алімпіяды-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра мужчынскую зборную Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ пакаралі дыскваліфікацыяй па падазрэнні ва ўжыванні забароненага медыцынскага прэпарата - мельдонію.

Беларускія балельшчыкі і спецыялісты ніколі не сумняваліся, што нашы спартсмены абсалютна чыстыя і іх пазбавілі галоўных Гульняў чатырохгоддзя незаслужана, але толькі зараз гэта набыло юрыдычную сілу. Спартыўны арбітражны суд у Лазане пастанавіў: дыскваліфікацыю беларускіх весляроў варта адмяніць.

Сёння вечарам госці ў студыі ток-шоу "Форум" паспрабуюць разабрацца, чаму нашых спартсменаў пазбавілі Алімпіяды і хто адкажа за брудныя гульні з чыстымі пробамі.

Чаго чакаць ад тых, хто прайграў у судзе, і чаму навучыла нас гэтая гісторыя - вядучы разам з экспертамі і гасцямі праграмы будуць шукаць адказы і на гэтыя пытанні.

Падрабязнасці, аб якіх многія нават не здагадваліся, раскрыем і абмяркуем разам сёння ў 20:00 на галоўным канале краіны.