Прэс-рэліз
Папулярны праект "Дзень у вялікім горадзе" прапаноўвае тэлегледачам стаць удзельнікамі новага конкурсу #моелетоэто. Конкурс праходзіць у сацыяльных сетках Facebook і Instagram, дзе гледачы могуць дзяліцца сваімі лепшымі летнімі відэа.
Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна выканаць простыя ўмовы: падпісацца на старонку ток-шоу "Дзень у вялікім горадзе" ў Facebook, зрабіць рэпост публікацыі пра пачатак конкурсу і даслаць кароткае відэа (да 40 секунд) асабістым паведамленнем. Удзельнічаць у конкурсе могуць і карыстальнікі сацыяльнай сеткі Instagram, для гэтага трэба падпісацца на профіль праграмы і змясціць сваё відэа з хэштэгам #моелетоэто.
У конкурсных работах тэлегледачоў павінна быць адлюстравана іх бачанне лета: занятак экстрэмальным відам спорту, спакойны дзень на дачы, адпачынак з сям'ёй... У кожнага ва ўяўленні сваё ідэальнае лета. Гэта можа быць відэафакт таго, як глядач рыхтуецца да водпуску, ілюстрацыя таго, як ён праводзіць летні дзень, рэха мінулага года ў выглядзе ўспамінаў… Арганізатары вітаюць крэатыў і нестандартны падыход!
Пераможца вызначыць творчая каманда ток-шоу і запросіць яго ў тэлекафэ, дзе ў прамым эфіры ён атрымае спецыяльны прыз ад праекта. Яшчэ аднаго шчасліўчыка чакае падарунак ад папулярнай радыёстанцыі "Радыус FM".
Ток-шоу "Дзень у вялікім горадзе" выходзіць на "Беларусь 1" з аўторка па пятніцу ў 13:05. Першая частка праграмы - інтэрактыўная. Гледачы могуць датэлефанавацца ў эфір па нумары 8-017-237-01-86, каб распавесці цікавую гісторыю або выказаць свой пункт погляду на тэмы, якія абмяркоўваюцца ў студыі, а таксама стаць удзельнікамі віктарыны і атрымаць прыемныя бонусы ад праграмы.












