Прэс-рэліз
Жаночае ток-шоу "Дзень у вялікім горадзе" прапануе тэлегледачам прыняць удзел у конкурсе на лепшую майскую ўсмешку. Фотаконкурс праходзіць у сацыяльных сетках Facebook і Instagram, дзе гледачы ўжо могуць дзяліцца сваімі яркімі здымкамі.
Каб стаць удзельнікам конкурсу, неабходна выканаць простыя ўмовы: падпісацца на старонку праграмы "Дзень у вялікім горадзе" ў Instagram @dvbg_belarus1 і размясціць сваю фатаграфію з хештэгам #деньвбольшомгородемайскаяулыбка альбо падпісацца на старонку праекта ў Facebook @dvbgbelarus1 і даслаць свае фота асабістым паведамленнем.
Пераможца фотаконкурсу вызначаць вядучыя ў прамым эфіры ток-шоу напрыканцы мая.
Уладальнік(ніца) лепшай майскай усмешкі стане госцем тэлекафэ - далучыцца да кампаніі чароўных вядучых, а таксама атрымае спецыяльны прыз ад творчай каманды праекта.
"Праводзячы гэты конкурс, мы ставім перад сабой мэту ў поўнай меры задзейнічаць папулярныя сёння пляцоўкі ў Інтэрнэце - сацыяльныя сеткі Facebook і Instagram, каб заўсёды быць на сувязі з нашымі гледачамі", - адзначае кіраўнік праекта Аляксандра Снегіна.
Нагадаем, першая частка праграмы "Дзень у вялікім горадзе" інтэрактыўная. Гледачы могуць дазваніцца ў эфір па тэлефоне 8-017-237-01-86, каб расказаць цікавую гісторыю або выказаць свой пункт погляду на тэмы, якія абмяркоўваюцца ў студыі, а таксама стаць удзельнікамі віктарыны і атрымаць прыемныя бонусы ад праграмы.
Ток-шоу "Дзень у вялікім горадзе" выходзіць у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" з аўторка па пятніцу ў 13:05.












