Прэс-рэліз
Да 8 Сакавіка каналы Белтэлерадыёкампаніі рыхтуюць для сваіх гледачоў яркія прэм'еры і падборку любімых мастацкіх фільмаў, святочныя канцэрты, спецыяльныя інтэрв'ю і інтэрактыўныя эфірныя акцыі.
Паводле традыцыі ў гэты дзень тэлеканалы медыяхолдынга будуць тэматычна аформленыя святочнымі лагатыпамі, і кожны з іх па-свойму павіншуе сваіх любімых тэлеглядачак.
Тэлеканал "Беларусь 1"
Спецыяльна да Дня жанчын галоўны тэлеканал краіны падрыхтаваў серыю міжпраграмных ролікаў "Сімвалы 8 Сакавіка", стылізаваных пад савецкую эпоху.
"Мы нагадаем аб гісторыі гэтага свята, любімых падарунках савецкай эпохі, параўнаем, як тады віншавалі і ўшаноўвалі жанчын, і якія падарункі рабілі дзеці сваімі рукамі для любімых мам і бабуль", - расказала намеснік галоўнага дырэктара тэлеканала "Беларусь 1" Вольга Саламаха.
Творчая група тэлеканала "Беларусь 1" выбрала самыя яркія і значныя сімвалы Міжнароднага жаночага дня і стварыла 10 арыгінальных міжпраграмных ролікаў на розныя тэмы: "Гісторыя свята "8 Сакавіка", "Асобы", "Плошча "8 Сакавіка" ў Мінску", "Віншавальныя паштоўкі", "Парфума "Красная Масква", "Савецкая касметыка", "Мімозы і цюльпаны", "Любімыя прысмакі", "8 Сакавіка і мода", "Папулярныя жаночыя прафесіі". Ролікі будуць трансліравацца ў эфіры тэлеканала з 7 па 9 сакавіка.
8 сакавіка святочны эфір на тэлеканале ўжо ў 06:10 адкрые паказ кінаальманаха "Мамы". У аснове фільма - 8 кранальных гісторый мужчын аб прызнанні ў любові да галоўнай жанчыны ў жыцці кожнага з іх - мамы.
У 07:55 гледачы ўбачаць меладраматычны серыял "Падары мне жыццё".
У 13:15 па-сапраўднаму святочны вясновы настрой зададуць музыканты групы "Атлантыка". У канцэрце "Абсалютнае каханне" ў суправаджэнні "Прэм'ер-аркестра", запісаным Белтэлерадыёкампаніяй 1 сакавіка, прагучаць як новыя, так і правераныя часам кампазіцыі.
У 15:10 пачнецца паказ меладраматычнага серыяла "Каралева прыгажосці". Завершыць святочны эфір у 21:45 камедыйны серыял "Шукаю жонку з дзіцем".
Тэлеканал "Беларусь 2"
Паказам кінастужак для ўсёй сям'і адзначыць жаночы дзень тэлеканал "Беларусь 2".
У 09:00 святочны эфір адкрые рамантычная камедыя "Як стаць прынцэсай". Разумніца і прыгажуня Мія вядзе звычайнае сціплае жыццё 15-гадовага амерыканскага падлетка: школа, сябры, закаханасці. Звыклы расклад рэчаў кардынальна змяняецца, калі дзяўчынка даведваецца, што яе бацька, які памёр, быў кронпрынцам еўрапейскай краіны Джэновіі, а яе бабуля - дзеючая каралева…
Працяг гэтай гісторыі гледачы ўбачаць у 11:05 у фільме "Дзённікі прынцэсы 2: Як стаць каралевай". На гэты раз Мія, якая падрасла, аказваецца ў цэнтры манархічнага перапалоху: ёй трэба будзе стаць каралевай Джэновіі, але, згодна з законам, правіць краінай яна зможа толькі пасля замужжа.
У 15:10 тэлеканал пакажа вядомую камедыйную меладраму Гары Маршала "Красуня" з Джуліяй Робертс і Рычардам Гірам у галоўных ролях.
У 17:55 гледачоў "Беларусь 2" чакае прэм'ера анімацыйнага фільма "Смелая сэрцам". Гэта казачная гісторыя смелай шатландскай прынцэсы Мерыды, якая, насуперак каралеўскім традыцыям, верная свайму ўнутранаму клічу. Жадаючы пазбавіцца ад надзённых праблем, яна заключае здзелку з лясной ведзьмай, не задумваючыся аб наступствах.
У 22:40 трагікамедыя "Рыкі і Флэш" з Мерыл Стрып у галоўнай ролі распавядзе аб паспяховай рок-зорцы, якая ўсё жыццё ішла да запаветнай мэты, пакінуўшы дзеля кар'еры сваю сям'ю. Нечакана для сябе гераіня атрымлівае апошні шанц усё выправіць - яе дачцэ Джулі пасля разводу трэба падтрымка маці. Рыкі адпраўляецца да былога мужа і дзяцей, каб нагадаць, перш за ўсё, самой сабе, хто яна насамрэч…
Тэлеканал "Беларусь 3"
Сацыякультурны канал у святочны дзень пакажа не толькі лепшыя ўзоры савецкага кінематографа, але і новы дакументальны фільм пра знакамітую вучоную Соф'ю Кавалеўскую, а таксама запіс канцэрта легендарнага ВІА "Спяваючыя гітары", прымеркаванага да 50-гадовага юбілею калектыву.
Музычную казку "Не пакідай…" рэжысёра Леаніда Нячаева юныя гледачы і іх бацькі ўбачаць у 08:00. Фільм зняты паводле аднайменнай п'есы Георгія Палонскага, напісанай паводле казкі Уільяма Тэкерэя "Кальцо і ружа".
У 16:25 "Беларусь 3" пакажа канцэрт "Спяваючыя гітары" - 50 гадоў разам". У свой час гэты калектыў ажыццявіў музычную рэвалюцыю на савецкай сцэне, стаўшы першым вакальна-інструментальным ансамблем у СССР. Іх пазнаюць па характэрным "заходнім" гучанні, іх песні і сёння памятаюць і любяць людзі розных узростаў.
Адразу пасля канцэрта ў 17:35 у эфір выйдзе лірычная камедыя Аляксея Коранева "Па сямейных абставінах". Маладыя муж і жонка Ліда і Ігар, нарадзіўшы дзіця, разлічваюць на дапамогу Лідзінай мамы. Але Галіна Аркадзьеўна, галоўны тэхнолаг вялікага завода і вельмі прывабная жанчына, не жадае станавіцца проста бабуляй. Новае амплуа даецца ёй цяжка, яна не гатова адмовіцца ад асабістага жыцця і кар'еры.
Дакументальны фільм Аляксея Макаранкі "Соф'я Кавалеўская. Дылемы вялікай жанчыны" тэлегледачы ўбачаць у 19:45. Усе ведаюць яе імя, але наўрад ці змогуць назваць яе адкрыцці, распавесці аб драматычным жыцці або ўспомніць аб яе беларускіх каранях. Соф'я Кавалеўская вырасла ў Віцебскай губерні і паходзіць з ліцвінскага роду Корвін-Крукоўскіх. Менавіта ў Беларусі пачаўся яе няпросты шлях у "мужчынскі" свет дакладных навук.
У завяршэнні святочнага кінадня ў 21:05 будзе паказана музычная камедыйная стужка Віктара Макарава і Аляксандра Палыннікава "Беражыце жанчын". Без пяці хвілін журналіст, студэнт-дыпломнік Яўген Маслоўскі ўладкоўваецца на практыку ў адэскі порт, каб сабраць матэрыял для артыкула. Пад выглядам кока яго накіроўваюць на старое судна “Цыклон”, якое развальваецца, дзе служаць выключна дзяўчаты.
"Беларусь 24"
Каб стварыць вясёлы вясновы настрой, "Беларусь 24" падрыхтаваў да 8 сакавіка адразу дзве правераныя часам камедыі.
У 06:35 і 18:20 міжнародны спадарожнікавы пакажа мастацкі фільм у дзвюх частках "Беражыце жанчын", а ў 09:10 і 15:10 - кінакарціну "Каралева бензакалонкі".
У 14:40 у эфір выйдзе "Актуальнае інтэрв'ю" з чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкай па фехтаванні Аленай Бяловай.
Канцэрт беларускай групы "Атлантыка" гледачы розных краін змогуць убачыць у 16:50 і ў 23:00.
Першы нацыянальны канал Беларускага радыё
Першы нацыянальны правядзе 8 сакавіка інтэрактыўную эфірную акцыю "Дзень жанчын". Галоўнымі гераінямі радыёэфіру ў гэты дзень стануць шматдзетныя маці, жанчыны, удастоеныя высокіх дзяржаўных узнагарод, вайскоўцы, спартсменкі, якія адстойваюць гонар краіны на найбуйнейшых спартыўных арэнах.
На канале прагучаць тэматычныя выпускі праграм "Радыёблог", "Сямейная праграма" і "Творчы вечар".
Шчырыя віншаванні гераіням свята можна будзе накіраваць падчас прамых эфіраў праграм "Настрой!" і "Вітаем, віншуем, жадаем!".
На працягу ўсяго дня на хвалях Першага нацыянальнага будуць гучаць упадабаныя мелодыі і лірычныя творы, прысвечаныя жанчынам.













