Прэс-рэліз
З 29 на 30 сакавіка 2018 года Белтэлерадыёкампанія пачынае перавод сваіх тэлеканалаў на вяшчанне ў HD-фармаце. Зараз заканчваецца тэсціраванне закупленага і ўстаноўленага абсталявання для пераходу на фармат высокай дакладнасці, і ў ноч з чацвярга на пятніцу будзе ажыццёўленая перакамутацыя.
30 сакавіка ў 6:00 праграма "Добрай раніцы, Беларусь!" на галоўным канале краіны выйдзе ўжо ў HD-фармаце, які падхопяць "Навіны", "Панарама", "Галоўны эфір", спартыўныя трансляцыі, праграма "Белорусское времечко" і іншыя праекты Белтэлерадыёкампаніі. Паступова вытворчасць усяго тэлевізійнага кантэнту медыяхолдынга будзе пераведзеная ў фармат HD.
Першымі карцінку ў фармаце высокай дакладнасці ўбачаць абаненты кабельных аператараў і IP-TV Мінска і Мінскай вобласці. Праца па пераходзе на HD будзе весціся паступова, і да лістапада бягучага года плануецца даць магчымасць прымаць сігнал у новым фармаце па ўсёй краіне.
Прагляд HD-кантэнту ў найбліжэйшы час будзе даступны таксама і на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by
High Definition (высокае распазнаванне) складаецца з двух мільёнаў пікселяў, што дазваляе паказаць у 5 разоў больш дэталяў, чым пры карцінцы стандартнай дакладнасці SD.
HD - гэта фармат з шырокім экранам 16:9, пры якім можна забыць аб квадраціках на экране, і карцінка не будзе "сыпацца". Зараз ён будзе больш яркім, натуральным, прывабным, у багатых і насычаных колерах. Карцінку можна будзе разглядаць з блізкай адлегласці і атрымліваць задавальненне ад прагляду трансляцыі на экранах любых памераў. З пераходам на HD-фармат палепшыцца не толькі карцінка, але і гук, які стане больш аб'ёмным і практычна перанясе гледача ў цэнтр падзей. Гукавая сістэма Dolby Digital зараз будзе даступная не толькі для кінатэатраў, але і для хатняга прагляду.
Падчас куплі сучаснага тэлевізара гледачам варта звярнуць увагу, каб у інструкцыі па выкарыстанні фігураваў фармат HD. Хатні мадэм ужо скіраваны на якасны сігнал, але ў абанентаў лічбавых пакетаў павінна быць настроена спецыяльная частата. Як правіла, яна настройваецца аўтаматычна, але аператар call-цэнтра любога правайдара гатовы падказаць гледачу, як гэта зрабіць самастойна ў два клікі.
Аператары электрасувязі захаваюць і версіі ў стандартнай дакладнасці, якая па-ранейшаму будзе даступная ўладальнікам тэлевізараў з кінескопам.













