Тэлеканалы медыяхолдынга пакажуць матч першага круга "Ралан Гарос"

29.05.2018

Інфармацыйнае паведамленне

29 мая тэлеканалы медыяхолдынга пакажуць матч першага круга тэніснага турніру "Ралан Гарос".

У сувязі з гэтым у праграме тэлеканала "Беларусь 2" адбыліся змяненні. У 17:00 у прамым эфіры гледачы ўбачаць сустрэчу Арыны Сабаленкі (Беларусь) і Кікі Бертэнс (Нідэрланды) ў рамках 1/64 фіналу турніру "Ралан Гарос".

У запісе гэтую гульню балельшчыкі змогуць паглядзець у эфіры спартыўнага тэлеканала "Беларусь 5" 29 мая ў 22:40.

Нагадаем, што сёння свой стартавы матч правядзе яшчэ адна беларуска - Аляксандра Сасновіч, яе саперніцай стане чэшка Дэніза Алертава.