Прэс-рэліз
Міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24" шчыра, відовішчна, інфарматыўна, незвычайна, а галоўнае цікава распавядае пра нашу краіну ўсяму свету. Штодня і кругласутачна вось ужо 13 гадоў дзякуючы гэтаму каналу Белтэлерадыёкампаніі ў розных кутках планеты даведваюцца, чым жыве сучасная Беларусь.
Сёння "Беларусь 24" вяшчае ў 100 краінах свету для 297 мільёнаў замежных гледачоў. 24-гадзінная праграма міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала разлічана на аўдыторыю самых розных узростаў і інтарэсаў. У эфіры прапанаваныя арыгінальныя рэйтынгавыя праекты, навіны, эксклюзіўныя інтэрв'ю, аналітычныя агляды, аўтарскія праграмы, грамадска-палітычныя ток-шоу і прамыя трансляцыі самых важных падзей краіны. Праекты тэлеканала дазваляюць убачыць жыццё Беларусі ва ўсёй яго разнастайнасці.
"Мы пачалі вяшчанне 1 лютага 2005 года, і для нас чарговы дзень нараджэння - гэта не нагода падводзіць вынікі, а стымул вызначыць новыя мэты, працягваць развівацца і рухацца наперад. Мы шануем нашых гледачоў і расцём разам з імі. Штогод у эфіры з'яўляюцца новыя праграмы і павялічваецца наша тэлеаўдыторыя", - падкрэсліў дырэктар "Беларусь 24" Аляксандр Мартыненка.
Візітная картка тэлеканала - праект "24 пытанні" - вялікае і змястоўнае інтэрв'ю на самыя значныя тэмы: ад палітыкі і эканомікі да спорту і мастацтва. Госці праграмы - персоны знакавыя, яны з'яўляюцца непасрэднымі ўдзельнікамі галоўных падзей у краіне і могуць многае расказаць, а кожны новы выпуск - эксклюзіў. Тэлегледачы становяцца сведкамі шчырай гутаркі ў эфіры.
Праграма "Беларусы" - гэта яшчэ адзін праект пра моцных і пазітыўных асоб, якія ўсё жыццё прысвяцілі любімай справе. Цыкл выпускаў распавядае аб краіне, традыцыях, паказвае самабытнасць і нацыянальны каларыт, раскрывае душу і праўдзівы характар людзей, якія тут жывуць.
Асаблівую ўвагу тэлеканал надае гісторыі, культуры беларускага народа і турыстычным магчымасцям краіны. Праект "Гарады Беларусі" знаёміць гледачоў з гісторыяй і сучаснасцю, выкарыстоўваючы ўнікальныя фота- і відэаматэрыялы, мясцовыя легенды - усё самае цікавае пра беларускія гарады, што можа зацікавіць замежных гасцей.
У сваю чаргу, праграма "Погляд на Беларусь" паказвае нашу дзяржаву вачамі іншаземцаў, з чаго пачынаецца Беларусь для кожнага з іх - ад інфраструктуры, славутасцяў і беларускай кухні да нацыянальнай культуры. Праект адказвае на пытанні, якое ўражанне складаецца ў чалавека, які ўпершыню наведаў нашу краіну, і як з гадамі мяняецца ўспрыманне Беларусі ў замежных гасцей, што засталіся тут жыць.
Больш падрабязна аб міжнародным спадарожнікавым тэлеканале можна даведацца з інфармацыі на афіцыйным сайце . Дзякуючы анлайн-трансляцыі беларускі канал можна глядзець у любым пункце планеты.
Праўдзіва распавядаючы аб нашай краіне, "Беларусь 24" робіць нашу краіну больш блізкай і зразумелай!












