Прэс-рэліз
Мядзведзь, матрошка, балалайка - спартыўны канал медыяхолдынга гатовы да маючага адбыцца мундыялю. Для сваіх тэлегледачоў "Беларусь 5" падрыхтаваў серыю тэматычных відэаролікаў, у якіх Уладзімір Навіцкі на розных мовах запрашае сваіх калег у Расію на футбольнае першынство.
Паводле сюжэта, у першым выпуску вядомы беларускі спартыўны каментатар Уладзімір Навіцкі знаходзіцца ў Расіі на 21-м кіламетры Рублёва-Успенскай шашы і з загараднага дома адпраўляе сваім калегам лісты-запрашэнні ў розныя куткі свету.
Аўтары ролікаў інсцэніравалі антураж сталіц краін - галоўных прэтэндэнтаў на Залаты кубак. Так, тэлегледачы ўбачаць Паўла Баранава ў атмасфернай установе на Бейкер-стрыт, 221В у Лондане, Мікалай Хадасевіч наведае старажытны рынак "Маршэ руэ Клер" у Парыжы, Аляксандр Дзмітрыеў - Заалагічны сад у Берліне, Аляксандр Цвячкоўскі - раён Байру-Алту ў Лісабоне, а Сяргей Мацкевіч знойдзе канверт з інтэрнацыянальным прывітаннем ля рэчышча ракі Матанаса ў Буэнас-Айрэсе.
Творчая група "Беларусь 5" дбайна падышла да выбару розных лакацый для здымак, каб максімальна наблізіць іх да каларыту вядомых гарадоў розных дзяржаў. Таксама ў кожным роліку ёсць адзін агульны элемент - часцінка аўтэнтычнай рускай культуры: пельмені, рыбалка, балалайка, мядзведзь, лазня, самавар.
Нагадаем, Расія першы раз у сваёй гісторыі стане краінай - гаспадыняй Кубка свету ФІФА. Упершыню мундыяль пройдзе на тэрыторыі адразу дзвюх частак свету - Еўропы і Азіі. Правядзенне турніру запланавана на 12 стадыёнах у 11 гарадах. Новаўвядзенне маючага адбыцца першынства - выкарыстанне сістэмы відэапаўтораў.
Адзначым таксама, што тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі "Беларусь 5" і "Беларусь 2" пакажуць ў прамым эфіры.













