Інфармацыйнае паведамленне
Сёння ўвечары ў прамым эфіры спартыўны тэлеканал пакажа матч другога круга турніру WTA ў Манрэалі з удзелам Вікторыі Азаранкі. Беларусцы будзе супрацьстаяць брытанская тэнісістка Ёхана Конта. Арыенціровачны час пачатку матча ў 23:30. Нагадаем, у стартавым раўндзе Азаранка не пакінула шанцаў прадстаўніцы Францыі Крысціне Младзенавіч, аддаўшы суперніцы толькі адзін гейм.
Таксама ў сённяшняй праграме гульнявога дня турніру ў Манрэалі значыцца паядынак Арыны Сабаленкі і Каралін Вазняцкі. Тэнісісткі выйдуць на корт глыбокай ноччу, таму "Беларусь 5" прапануе балельшчыкам трансляцыю гульні 9 жніўня ў 08:40.












