Першы і адзіны міжнародны спадарожнікавы тэлеканал нашай краіны 1 лютага адзначае свой дзень нараджэння. "Беларусь 24" нязменна застаецца на сувязі са сваім гледачом і ўжо 12 гадоў штодня і кругласутачна распавядае ўсяму свету, чым жыве сучасная Беларусь. Тэлеканал вяшчае для 270 мільёнаў замежных гледачоў у 100 краінах свету.
У эфіры "Беларусь 24" прапанаваныя навіны, эксклюзіўныя інтэрв'ю, аналітычныя агляды, аўтарскія праграмы і спецпраекты, грамадска-палітычныя ток-шоу і прамыя трансляцыі найважнейшых падзей краіны.
Галоўная мэта тэлеканала - гэта інфармаванне аб падзеях і дасягненнях Беларусі ў самых розных сферах і павышэнне іміджу нашай краіны ў вачах сусветнай супольнасці.
На сёння сігнал міжнароднага тэлеканала "Беларусь 24" даступны з трох прэміяльных спадарожнікаў: ABS-2, HotBird і Galaxy 19. Адзначым, што сігнал не кадзіраваны, ён бясплатны і знаходзіцца ў адкрытым доступе. У зоне ўпэўненага прыёму - тэрыторыя Расіі, краіны СНД, Еўропа, ЗША і Канада.
Актыўна тэлеканал "Беларусь 24" прадстаўлены і ў Інтэрнэце. Дзякуючы афіцыйнаму сайту www.belarus24.by беларускі канал можна глядзець у любым месцы свету. Да свайго дня нараджэння "Беларусь 24" мадэрнізаваў сайт і абнавіў яго дызайн. На афіцыйным партале зараз яшчэ больш зручна даведвацца галоўныя навіны, глядзець прамы эфір тэлеканала і лепшыя выпускі галоўных перадач. Таксама канал прадстаўлены на пяці сацыяльных інтэрнэт-платформах: "Вконтакте", Facebook, Twitter, Youtube і Instagram.
"Работа тэлеканала - гэта камандная праца не толькі журналістаў, але і тых, хто звычайна застаецца за кадрам. "Беларусь 24" працягвае расці і развівацца. Фармат эфіру абнаўляецца штогод, пры гэтым прынцыпы міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала застаюцца нязменнымі - аб'ектыўнасць і актуальнасць інфармацыі, яе сапраўднасць і своечасовасць. У найбліжэйшых планах тэлеканала - паляпшэнне якасці вяшчання, новыя праекты, пашырэнне геаграфіі і новыя гледачы. Наша галоўная задача - ісці ў нагу з часам і не спыняцца. Рынак спадарожнікавага тэлебачання вельмі дынамічны. Канкурэнцыя вялізная. Сёння ключавым кірункам развіцця нашага тэлеканала з'яўляецца вяшчанне не толькі праз спадарожнік і кабельных аператараў, але і пасродкам IPTV, ОТТ і мабільных сэрвісаў. Новыя тэхналогіі робяць нас больш даступнымі", - распавёў галоўны дырэктар тэлеканала "Беларусь 24" Аляксандр Мартыненка.













