Прэс-рэліз
16 верасня пасля "Панарамы" на тэлеканале "Беларусь 1" адбудзецца вялікая прэм'ера шоу "Шчаслівы вечар". Праект стартуе адным з першых у новым тэлевізійным сезоне 2017-2018. Народнае шоу парадуе гледачоў прыемнымі падарункамі, здзівіць яркімі нумарамі і раскрые творчы патэнцыял беларускай сям'і.
Прыняць удзел у шоу "Шчаслівы вечар" зможа любая сям'я. Для гэтага неабходна ў дзень эфіру сабраць 10 кодавых лічбаў і першымі паведаміць іх у парадку з'яўлення на экране па нумары тэлефона, які назавуць вядучыя праграмы Артур Шуляк і Марыя Багатыр. Першыя лічбы кода і нумар тэлефона будуць паказаныя ў міжпраграмным роліку на "Беларусь 1" 16 верасня ў 18:55. Наступныя лічбы самыя ўважлівыя гледачы змогуць убачыць падчас паказу фільмаў і праграм на тэлеканале "Беларусь 1". Апошнія лічбы кода назавуць вядучыя ў "Панараме" і непасрэдна ў выпуску самога праекта "Шчаслівы вечар".
Першыя 3 чалавекі, якія датэлефануюцца і дакладна назавуць код, прымуць удзел у наступнай праграме разам са сваімі сем'ямі або блізкімі сябрамі (усяго - не больш як 5 чалавек). Больш падрабязна з палажэннем аб парадку арганізацыі і правядзення тэлевізійнага конкурсу "Шчаслівы вечар" можна азнаёміцца на афіцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by у раздзеле "Спецпраекты".
"У нас няма ніякіх абмежаванняў па ўзросце, творчых здольнасцях або месцы пражывання. Дастаткова жадання прыехаць са свайго рэгіёна ў Мінск па адрасе вул. Макаёнка, 9, падрыхтаваць сумесна з зорнымі куратарамі творчы нумар, выступіць у праграме і выйграць галоўны прыз. Калі сям'я не зможа самастойна падрыхтаваць нумар, на дапамогу прыйдуць куратары з ліку артыстаў. Варта чакаць сюрпрызаў і ад саміх настаўнікаў", - інтрыгуе кіраўнік праекта "Шчаслівы вечар" Яўген Папковіч.
Пераможцаў шоу "Шчаслівы вечар" будуць выбіраць тэлегледачы шляхам тэлефоннага і SMS-галасавання і прафесійнае журы.
16 верасня ў першым выпуску праекта прымуць удзел тры зорныя сям'і.
"Беларусь 1" запрашае тэлегледачоў сачыць за эфірам і першымі паўдзельнічаць у новым шоу "Шчаслівы вечар".












