Тэлегледачы выберуць новую пару вядучых для праекта "Два рублі"

10.07.2017
Тэлеканал "Беларусь 2" прапаноўвае гледачам выбраць пару вядучых для новага сезона інтэрактыўнага праекта "Два рублі". З 16 ліпеня і да канца лета ў праграме будуць змяняць адно аднаго: браты Андрэй і Дзмітрый Дубешкі, Лера Зверава і Саша Мамошка, а таксама сёстры Аляксандра і Валянціна Груздзевы. Прэс-рэліз

Тэлеканал "Беларусь 2" прапаноўвае гледачам выбраць пару вядучых для новага сезона інтэрактыўнага праекта "Два рублі". З 16 ліпеня і да канца лета ў праграме будуць змяняць адно аднаго: браты Андрэй і Дзмітрый Дубешкі, Лера Зверава і Саша Мамошка, а таксама сёстры Аляксандра і Валянціна Груздзевы.

Нагадаем, праект "Два рублі" стартаваў на "Беларусь 2" год таму. Вядучыя задавалі выпадковым прахожым на вуліцы пытанні на самыя розныя тэмы: гісторыя роднай краіны і свету, навука, культура, спорт.

З 16 ліпеня ў папулярнай тэлегульні адбудуцца змяненні. Да канца лета тэлегледачы і ўдзельнікі праграмы пазнаёмяцца з трыма парамі вядучых, адна з якіх у выніку стане пастаянным дуэтам у новым сезоне праекта "Два рублі".

Так, 16 ліпеня артысты Моладзевага тэатра эстрады браты Дубешкі будуць шукаць шчасліўчыкаў у гістарычным цэнтры сталіцы - ля ратушы. Госці і жыхары Мінска змогуць праверыць свае веды адносна знакавых мясцін Верхняга горада і даведацца, напрыклад, беларуская прэм'ера якой п'есы Мікалая Гогаля адбылася напрыканцы XIX стагоддзя ў мінскай ратушы.

23 ліпеня братоў Дубешкаў зменяць спявачка і педагог Лера Зверава і вядучы праграмы "Пін_код" Саша Мамошка. Яны пройдуць па Траецкім прадмесці ў пошуках знаўцаў гісторыі горада, і тэлегледачы даведаюцца, дзякуючы каму з савецкіх генеральных сакратароў была адрэстаўравана адна з галоўных экскурсійных мясцін Мінска.

30 ліпеня спявачкі і тэлевядучыя сёстры Груздзевы адправяцца ў парк Чалюскінцаў, дзе правядуць бліц-экзамен для юных кандуктараў Дзіцячай чыгункі і звычайных прахожых.

Лепшую пару вядучых, якая зоймецца ў новым сезоне праверкай удзельнікаў праекта на веды, логіку і пачуццё гумару, вызначаць самі тэлегледачы. Галасаванне за ўпадабаны тандэм пачнецца 31 ліпеня на старонцы праграмы "Два рублі" ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте" і прадоўжыцца да канца лета.

Інтэрактыўны праект "Два рублі" выходзіць у эфіры тэлеканала "Беларусь 2" кожную нядзелю. Усе выпускі даступныя таксама і на афіцыйным Youtube-канале праекта.