Прэс-рэліз
29 сакавіка ў эфіры галоўнага канала краіны Агенцтва тэленавін прапануе новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Тайнае стане ясным". Карэспандэнты АТН раскрыюць тэлегледачам усе таямніцы работы барацьбітоў з арганізаванай злачыннасцю.
Гэтыя героі не з галівудскіх блокбастараў паводле сюжэтаў коміксаў Marvel і DС. Яны не намінуюцца на прэстыжныя прэміі ў галіне кінематографа, і ў іх арсенале няма шматмільённай арміі фанатаў. Яны жывуць тут, сярод нас, і супрацьстаяць злу ў рэальным свеце.
У новай серыі праекта "Спецыяльны рэпартаж" журналісты АТН гавораць пра тых, хто штодня, рызыкуючы жыццём, змагаецца са злачынствамі, карупцыяй і экстрэмізмам, - аператыўнае падраздзяленне крымінальнай міліцыі МУС Беларусі.
Наша краіна гістарычна размешчана ў самым сэрцы Еўропы. З хвацкіх дзевяностых транзітныя калідоры і выгадныя ўмовы для фарміравання бізнесу прыцягвалі сюды цэлыя злачынныя групоўкі. Для спынення іх дзейнасці і спроб пранікнення крыміналу звонку ў краіну з мэтай навядзення тут сваіх парадкаў 27 гадоў таму сфарміравалі профільную структуру, якая сёння прадстаўлена трыма падраздзяленнямі. Галоўнае ўпраўленне крымінальнага вышуку, Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і Упраўленне па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі прафесійна выконваюць ускладзеныя на іх мэты і задачы.
Здымачная група АТН раскрые ўсе таямніцы аператыўнай работы, паведаміць невядомыя факты па гучных крымінальных справах. Злодзеі ў законе, чорныя рыэлтары, гандляры зброяй, зброевых спраў майстры, крымінальныя калектары - гэта толькі малая частка тэм, якія закранулі журналісты.
Выпуск "Тайнае стане ясным" праекта "Спецыяльны рэпартаж" гледачы "Беларусь 1" убачаць у чацвер адразу пасля "Панарамы".












