Прэс-рэліз
2 снежня на тэлеканале "Беларусь 2" адбудзецца вялікая прэм'ера новага праекта "Сыграй мяне, калі зможаш", дзякуючы якому гледачы пазнаёмяцца з таленавітымі артыстамі і пачуюць якасную і разнастайную музыку ў незвычайнай апрацоўцы.
Цыкл музычна-забаўных праграм "Сыграй мяне, калі зможаш" распавядзе пра беларускіх выканаўцаў, якія выступаюць у розных жанрах. Кожны тыдзень тры прадстаўнікі дыяметральна процілеглых музычных напрамкаў будуць выходзіць на сцэну аднаго з гандлёвых цэнтраў Мінска, каб высветліць, які стыль гледачам спадабаецца больш: рэп ці опера, эстрада ці рок, джаз ці рок-н-рол.

Удзельнікам батлу трэба будзе выканаць сваю сольную кампазіцыю, а таксама кавер-версію на сусветна вядомую песню, загадзя выбраную творчай камандай праекта. Адзін і той жа хіт у кожнага выканаўца будзе гучаць па-рознаму: у сваім аўтарскім стылі і асаблівай музычнай апрацоўцы.
Ацэньваць выступленні артыстаў будзе самае сумленнае журы - наведвальнікі гандлёвага цэнтра, якія змогуць прагаласаваць рублём за ўпадабанага ўдзельніка. У чыім капелюшы акажацца больш грошай, той і стане лідарам тыдня.
Усе атрыманыя сродкі будуць перададзены ва Улукоўскую дапаможную школу-інтэрнат Гомельскай вобласці, а пераможца атрымае галоўны падарунак - авацыі, прызнанне і любоў гледачоў.
Дарэчы, выступіць у новай праграме змогуць не толькі папулярныя і вопытныя артысты, але і маладыя музыканты. Аўтары праекта "Сыграй мяне, калі зможаш" хочуць адкрыць як мага больш яркіх, самабытных і ўнікальных выканаўцаў.
Каб стаць удзельнікам праграмы, неабходна напісаць у рэдакцыю "Беларусь 2" па адрасе belarus2@tvr.by і прымацаваць у лісце спасылку на сваё выступленне. Самыя таленавітыя музыканты атрымаюць магчымасць паказаць сваю творчасць вялікай аўдыторыі і пазмагацца за званне лепшага артыста.
"Удзельнікам шоу даецца поўная свабода не толькі ў выбары сольнай кампазіцыі, але і ў выкананні сусветнага хіта. Можна ўзяць за аснову брыдж песні, яе прыпеў або запеў, дадаць новае гучанне, рытм, падачу - аж да змены слоў кампазіцыі. У выніку ў нашых удзельнікаў павінны атрымацца практычна тры розныя песні. Гэта будзе новы погляд на сусветную музыку. Папулярны і ўсімі любімы хіт зайграе новымі фарбамі. Задача артыстаў - паказаць не толькі свае музычныя здольнасці, але і асабліваае бачанне музыкі, індывідуальнасць і арыгінальны падыход, які абавязкова павінны ацаніць гледачы", - падкрэсліў аўтар ідэі і вядучы праекта "Сыграй мяне, калі зможаш" Іван Сцефановіч.
Прэм'еру новага музычнага шоу гледачы "Беларусь 2" убачаць 2 снежня ў 22:05. У першым выпуску на адной сцэне сустрэнуцца Анастасія Малашкевіч, Ягор Шаранкоў і Ян Жанчак.













