Сёлета беларусы змогуць прагаласаваць за Хелену Мерааі на дзіцячым "Еўрабачанні"

14.11.2017
ЕВС унёс змяненні ў правілы Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017". Зараз беларусы змогуць падтрымаць удзельніка ад сваёй краіны і прагаласаваць за яго ў Інтэрнэце. Адкрытае галасаванне пачнецца ў пятніцу, 24 лістапада, на афіцыйным сайце еўрапейскага песеннага форуму.

Прэс-рэліз

Еўрапейскі Вяшчальны Саюз унёс змяненні ў правілы Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017". Зараз беларусы змогуць падтрымаць удзельніка ад сваёй краіны і прагаласаваць за яго ў Інтэрнэце. Адкрытае галасаванне пачнецца ў пятніцу, 24 лістапада, на афіцыйным сайце еўрапейскага песеннага форуму.

Каб паўдзельнічаць у выбары пераможца, трэба будзе з 24 лістапада паглядзець кароткі ролік выступленняў усіх 16-ці артыстаў на сайце дзіцячага "Еўрабачання" www.junioreurovision.tv і выбраць ад трох да пяці фаварытаў шоу, якія спадабаліся больш за ўсё.

Галасаванне завершыцца прама перад пачаткам конкурсу - у нядзелю, 26 лістапада - і адкрыецца зноў пасля таго, як выступяць усе 16 канкурсантаў, але толькі на 15 хвілін.

Падтрымаць маладых артыстаў у Інтэрнэце можна з любога стацыянарнага або мабільнага прыстасавання: камп’ютара, планшэта, мабільнага тэлефона.

Пераможца дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" будзе вызначаны па выніках галасавання прафесійнага журы і тэлегледачоў. Галасы гледачоў складуць палову выніку, другую ж палову па выніках конкурсу дадасць журы. Песня з самай вялікай колькасцю балаў стане пераможцам песеннага форуму.

Падтрымайце Хелену Мерааі на дзіцячым "Еўрабачанні-2017" і дапамажыце сваёй краіне перамагчы ў самым папулярным музычным конкурсе Еўропы!