Сяргей Лебедзеў - "Буйным планам" на "Беларусь 1"

09.02.2017
9 лютага тэлеканал - новы выпуск праграмы "Буйным планам". Суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава гэтым разам стане Старшыня Выканаўчага камітэта - Выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

Прэс-рэліз

9 лютага тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапаноўваюць новы выпуск праграмы "Буйным планам". Суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава гэтым разам стане Старшыня Выканаўчага камітэта - Выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

Кіраўнік Выканкама Садружнасці распавядзе, за што крытыкуюць аб'яднанне, якія рэформы наспелі за чвэрць стагоддзя існавання СНД і ці ёсць у рэгіянальнай міждзяржаўнай арганізацыі інструменты ўплыву на эканамічныя рознагалоссі паміж краінамі.

У гутарцы госць таксама закране праблематыку беларуска-расійскага дыялогу. Гэтая тэма была істотнай часткай мінулай Вялікай размовы з Прэзідэнтам, якая выклікала шырокі рэзананс у грамадстве.

Апроч таго, у эксклюзіўным інтэрв'ю пойдзе гутарка пра цэнтрабежныя сілы, якія сёння ёсць не толькі на прасторы постсавецкіх краін, але і ў Еўропе.

Ці вычарпаны ліміт каляровых рэвалюцый, чаму дагэтуль няма ўніверсальных выбарчых стандартаў? Адказы на гэтыя і іншыя важныя пытанні прагучаць сёння ў шчырай гутарцы на "Беларусь 1" адразу пасля "Панарамы".

Нагадаем, у аўтарскай праграме "Буйным планам" тэлегледачоў чакаюць эксклюзіўныя сустрэчы з людзьмі, якія з'яўляюцца непасрэднымі ўдзельнікамі галоўных падзей у грамадскім жыцці, у сферы палітыкі, эканомікі, культуры, спорту як у Беларусі, так і за яе межамі.