Сяргей Кілін - "Буйным планам" на "Беларусь 1"

12.01.2017
12 студзеня тэлеканал - першы выпуск праграмы "Буйным планам" у новым, 2017, аб’яўленым Годам навукі. Суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава стане акадэмік, намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Кілін.

Прэс-рэліз

12 студзеня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануюць першы выпуск праграмы "Буйным планам" у новым, 2017, аб’яўленым Годам навукі. Суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава стане акадэмік, намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Кілін.

Заўтра ў вячэрнім эфіры галоўнага канала краіны гутарка пойдзе пра фундаментальнае… і прыкладное.

З інтэрв'ю з Сяргеем Кіліным тэлегледачы даведаюцца пра метад ранняй дыягностыкі раку грудзей - беларускія навукоўцы гатовыя працаваць над гэтай праблемай сумесна з лепшымі анкалагічнымі цэнтрамі краіны, пра звышлёгкія люстэркі, якія без цяжкасці можна падняць на любую вышыню ў космасе, пра новыя беларускія лекі, якія дазваляюць запаволіць працэс старэння, пра найважнейшае - нервовыя клеткі, якія з гэтага часу аднаўляюцца!

Сяргей Якаўлевіч таксама распавядзе пра іншыя дасягненні лепшых розумаў Беларусі, пра заўтрашні дзень беларускай навукі і пра тое, колькі крокаў аддзяляе нас ад квантавых камп'ютараў, штучнага інтэлекту і разгадкі таямніцы светабудовы. І вядома, у эксклюзіўным інтэрв'ю, якое гледачы "Беларусь 1" змогуць убачыць заўтра адразу пасля "Панарамы", пойдзе гутарка аб асабістым.

Нагадаем, у аўтарскай праграме "Буйным планам" тэлегледачоў чакаюць сустрэчы з людзьмі, якія з'яўляюцца непасрэднымі ўдзельнікамі галоўных падзей у нашай краіне і за яе межамі, з людзьмі, якія робяць Беларусь лепшай.