Сямейныя каштоўнасці, каханне і самаахвяраванне ў "Сэрцы следчага" на "Беларусь 1"

04.12.2018

Прэс-рэліз

7 снежня гледачы тэлеканала "Беларусь 1" убачаць прэм'еру крымінальнай меладрамы "Сэрца следчага" (Украіна, 2018). Гэта гісторыя пра тое, што часам чалавеку неабходна пераступіць гордасць, каб дараваць, пайсці на ўсё, каб выратаваць іншага чалавека, адкрыць сэрца таму, хто ў гэтым мае патрэбу…

Паводле сюжэта, дзевяцігадовы беспрытульнік Ваня становіцца сведкам злачынства - ён бачыў твар рабаўніка банка. Каб не страціць каштоўнага сведку, следчы Варвара Радзівонава забірае яго ў дом да сваёй цёткі. Яна не ведае, што хлопчык падняў флешку, якую згубіў адзін з рабаўнікоў, а тыя ўжо нанялі чалавека, які павінен закахаць у сябе Варвару і забраць у хлопчыка каштоўны доказ. І зараз следчаму Радзівонавай трэба будзе не толькі разблытваць злачынства і абараняць юнага сведку, але і развязваць вузельчыкі ў сваім асабістым жыцці.

Рэжысёр серыяла - Ева Стрэльнікава, на рахунку якой такія праекты, як "Доктар Кавальчук", "Ніткі лёсу", "Хуткая дапамога" і інш.

Усе
чатыры серыі меладрамы "Сэрца следчага" тэлегледачы змогуць паглядзець у пятніцу, 7 снежня, у 22:30 і на выхадных у дзённым эфіры "Беларусь 1".

Присоединяйтесь к нам