Святочны марафон канала “Культура”

04.05.2017
Канал “Культура” Беларускага радыё падрыхтаваў спецыяльны праект да прафесійнага свята - Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. 7 мая ў эфіры радыёстанцыі адбудзецца святочны марафон з удзелам вядомых гасцей, пазаштатных аўтараў канала і любімых вядучых.

Прэс-рэліз

Канал “Культура” Беларускага радыё падрыхтаваў спецыяльны праект да прафесійнага свята - Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. 7 мая ў эфіры радыёстанцыі адбудзецца святочны марафон з удзелам вядомых гасцей, пазаштатных аўтараў канала і любімых вядучых. Падчас акцыі радыёслухачы пачуюць гістарычныя факты пра канал, аповед пра яго сучаснае жыццё і найбліжэйшыя перспектывы.

Святочны марафон на канале “Культура” Беларускага радыё пачнецца ў прамым эфіры ў 11:15 і працягнецца да позняга вечара.

Да ўдзелу ў спецыяльным праекце запрошаны творчыя асобы Беларусі, якія слухаюць “Культуру” і якім ёсць што сказаць пра напаўненне і адметнасць радыёхвалі. Сярод іх вядомыя оперныя выканаўцы і артысты тэатраў, літаратары і музыканты, мастакі і прадстаўнікі ўстаноў культуры, сіноптыкі і іншыя сябры канала.

Вядучыя праекта Вікторыя Грыб і Уладзімір Трапянок будуць сустракацца ў студыі прамога эфіру з пазаштатнымі аўтарамі “Культуры”, каб раскрыць іх з боку прафесійнай дзейнасці па-за межамі радыё. Удзельнікамі размоў таксама стануць цяперашнія супрацоўнікі канала, якія раскажуць пра ўласную дзейнасць, а таксама пра нечаканыя моманты, звязаныя з працай. Да эфірнага марафону праз тэлефонную і смс-сувязь змогуць далучыцца слухачы, каб падзяліцца сваімі прыхільнасцямі і віншаваннямі.

Дапоўняць радыёдзень святочныя канцэрты, складзеныя з лепшых запісаў, што захоўваюцца ў фондах Беларускага радыё.

Пра ўсе падрабязнасці святочнага марафону 7 мая і вяшчальную сетку ў Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі можна даведацца на сайце канала “Культура” www.radiokultura.by