Святочны эфір да Дня Перамогі падрыхтавалі тэле- і радыёканалы Белтэлерадыёкампаніі

02.05.2018

Прэс-рэліз

Спецыяльна да 73-й гадавіны перамогі над фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне тэле- і радыёканалы галоўнага медыяхолдынга краіны падрыхтавалі тэматычны святочны эфір. Гледачы ўбачаць прамыя трансляцыі асноўных урачыстых мерапрыемстваў, ігравыя і дакументальныя фільмы, спецыяльныя выпускі праектаў і канцэртныя праграмы. Таксама да 9 Мая ўсе тэлеканалы ўпрыгожаць маляўнічыя лагатыпы, а ў 16:55 Белтэлерадыёкампанія далучыцца да хвіліны маўчання, прысвечанай памяці ахвяр і герояў Вялікай Айчыннай вайны.

Тэлеканал "Беларусь 1"


BT1.pngСвяткаванне Дня Перамогі на галоўным канале краіны пачнецца ўжо 5 мая. У 15:45 адбудзецца прэм'ера цыкла дакументальных фільмаў "Як мы жылі на вайне", якія выкананыя ў стылістыцы музычнага кіно 40-х - 50-х гадоў XX стагоддзя. Аўтары праекта ў 4 серыях распавядуць пра цырульні, павароў, лазні, палявую кухню, пошту і пасылкі таго часу.

7 мая ў 10:20 "Беларусь 1" пачне паказ мастацкай ваеннай сагі "Балада аб Бомберы" (Расія-Украіна, 2011). У 21:50 тэлегледачы ўбачаць спецыяльны рэпартаж "Яны забівалі анёлаў".

9 мая ў 6:45 і 23:00 на "Беларусь 1" - патрыятычная драма "Брэсцкая крэпасць" (Расія-Беларусь, 2010) пра самаадданую абарону крэпасці-героя, якая прыняла на сябе першы ўдар нямецкіх фашысцкіх захопнікаў. У 09:10 на галоўным канале краіны - савецкі фільм "У бой ідуць адны "старыя" (СССР, 1973).

У 11:00 адбудзецца прамая трансляцыя ўскладання кветак і вянкоў да манумента Перамогі ў г. Мінску ў рамках акцыі "Беларусь памятае!". Тэматычны кінапаказ у 11:40 працягне ваенная драма "А світанкі тут ціхія…" (Расія, 2015). У 15:25 на "Беларусь 1" - урачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаныя Дню Перамогі.

У 21:30 у эфіры галоўнага канала медыяхолдынга - урачысты тэатралізаваны канцэрт майстроў мастацтваў "Плошча Перамогі".

Тэлеканал "Беларусь 2"


BT2.pngТэматычны эфір на тэлеканале пачнецца 8 мая. У 9:05 гледачы ўбачаць серыял "Старая стрэльба" (Расія, 2016), а ў 13:05 - меладраму "Яшчэ пра вайну" (Беларусь, 2004). У 16:20 стартуе спецыяльны выпуск моладзевага праекта "Пін_код". У рамках праграмы яго аўтары распавядуць пра паспяховую дзейнасць цэнтраў дапрызыўнай падрыхтоўкі і школах мужнасці, дзе выхоўваюць сталых і фізічна развітых маладых людзей, планамерна рыхтуюць школьнікаў да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, даюць арыенціры, што дазваляюць у будучыні атрымаць адну з адказных прафесій - вайскоўца. Працягне тэматычны эфір ваенная драма "Вам - заданне" (Беларусь, 2004) - у 19:30.

У Дзень Перамогі 9 мая ў 07:00 на "Беларусь 2" - хранікальна-дакументальны цыкл "Партызаны". Ваенны фільм "Вышыня 89" (Расія, 2006) гледачы ўбачаць у 07:55 і 19:05. У 11:15 кінапаказ працягне ваенны дэтэктыў "Ялта-45" (Расія, 2012).

Тэлеканал "Беларусь 3"


BT3.pngСацыякультурны канал медыяхолдынга ў 09:55 пакажа тэлеверсію гала-канцэрта XXI Тэлевізійнага фестывалю армейскай песні "Зорка", а таксама ў гэты дзень прапаноўвае ўвазе гледачоў адразу сем ігравых стужак, якія адлюстроўваюць бачанне беларускіх кінематаграфістаў жахлівых падзей Вялікай Айчыннай вайны. Фільмы, многія з якіх сталі залатой класікай савецкага і, у прыватнасці, беларускага кінематографа, распавядаюць аб адчайнай гераічнасці савецкіх людзей: вайскоўцаў, рабочых, партызан і нават дзяцей - у барацьбе за запаветную волю і пераадоленне нягод усеагульнай разрухі і нясцерпнага душэўнага болю пасляваеннага часу. У 07:50 гледачы ўбачаць кінастужку "Вуліца малодшага сына" (СССР, 1962 г.), "Гадзіннік спыніўся апоўначы" ("Беларусьфільм", 1958 г.) - у 11:35, "Дзяўчынка шукае бацьку" ("Беларусьфільм", 1959 г.) - у 14:00, "Чорная бяроза" ("Беларусьфільм", 1977 г.) - у 15:50, "Дняпроўскі рубеж" ("Беларусьфільм", 2009 г.) - у 18:10, "Вазьму твой боль" ("Беларусьфільм", 1980 г.) - у 21:05 і "Праз могілкі" ("Беларусьфільм", 1964 г.) - у 22:50.

Акрамя таго, у эфіры канала будуць паказаныя 4 эпізоды дакументальнага цыкла "Дзённікі беларускага падполля", якія распавядуць пра таемнае антыфашысцкае супраціўленне ў найбуйнейшых гарадах краіны: Мінску, Брэсце, Гомелі і Магілёве. Для камфортнага прагляду ўсе фільмы будуць транслявацца са схаванымі субцітрамі, а таксама на працягу ўсяго святочнага дня тэлеканал не будзе дэманстраваць рэкламныя блокі.

Тэлеканал "Беларусь 24"


B24.pngУ эфіры міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала 8 мая ў 20:10 вядучы праграмы "24 пытанні" Аляксандр Мартыненка пагутарыць з дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Дзмітрыем Шляхціным.

9 мая ў 21:10 у эфір выйдзе выпуск праекта "Погляд на Беларусь", які распавядзе пра выхадца з Украіны. Малады хлопец перабраўся ў Беларусь і зараз паспяхова працуе ў "Варгеймінгу". Герой праграмы падзеліцца сваімі ўражаннямі аб жыцці ў нашай краіне.

"Беларусь 24" таксама паралельна з "Беларусь 1" пакажа трансляцыі ўскладання кветак і вянкоў да манумента Перамогі ў г. Мінску ў рамках акцыі "Беларусь памятае!" - у 11:00, урачыстага сходу і святочнага канцэрта, прысвечаных Дню Перамогі, - у 15:25 і ўрачыстага тэатралізаванага канцэрта майстроў мастацтваў "Плошча Перамогі" - у 21:30.

Тэлеканал "НТБ-Беларусь"

ntv.jpgЗ 7 мая ў вячэрнім эфіры канала стартуе дакументальны праект Агенцтва тэленавін медыяхолдынга "Сімвалы Перамогі" пра лёсы помнікаў Вялікай Айчыннай вайны ў краінах былога сацлагера.

9 мая тэлеканал прапаноўвае гледачам прамыя трансляцыі святочных мерапрыемстваў і спецыяльны кінапаказ.

У 06:45 і 11:00 гледачы ўбачаць два выпускі з цыкла дакументальных праграм "Алтар Перамогі" (Расія, 2009). У 08:15 адбудзецца паказ мастацкага фільма "Бацька салдата" (Грузія, 1964).

У 10:00 тэлегледачы ў прамой трансляцыі ўбачаць Парад Перамогі, які будзе праходзіць у Маскве на Краснай плошчы.

У 11:55 эфір працягне серыя "Невядомы Гітлер. Асабісты даклад для Сталіна" з дакументальнага цыкла "Другая сусветная. Вялікая Айчынная" (Расія, 2015). У 12:55 тэлегледачы ўбачаць фільм "Яны забівалі анёлаў", а ў 13:35 - тэматычны выпуск праграмы "Чакай мяне". У 15:35 "НТБ-Беларусь" пакажа драму "Чаклун і Румба" (Беларусь, 2007), фільм "У жніўні 44-га…" (Расія-Беларусь, 2000) - у 17:00, ваенную драму "Сякера" (Расія, 2018) - у 21:20, рамантычны фільм "Пяць нявест" (Расія, 2011) - у 23:15.

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё

radio1.jpgГалоўны канал Беларускага радыё адзначыць памятную дату спецыяльным эфірам "Дзень Перамогі" і тэматычнымі выпускамі праграм. На працягу ўсяго дня будуць гучаць прамыя ўключэнні з месцаў святкавання, у тым ліку радыётрансляцыя акцыі "Беларусь памятае!", канцэртныя праграмы з песнямі ваенных гадоў, беларуская патрыятычная паэзія ў выкананні тэатральных артыстаў і вядучых радыёканала, выступленні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў праекце "Эпізоды Вялікай вайны".

Адзначым, што з 7 па 13 мая ў праграме "Тэатр Беларускага радыё" будуць транслявацца спектаклі беларускіх драматургаў на тэму вайны.

З Днём Перамогі!