Святочны эфір да Дня Перамогі падрыхтавалі тэле- і радыёканалы Белтэлерадыёкампаніі

03.05.2017
Да 72-й гадавіны перамогі над фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне тэле- і радыёканалы галоўнага медыяхолдынга краіны падрыхтавалі тэматычны святочны эфір. 

Прэс-рэліз

Спецыяльна да 72-й гадавіны перамогі над фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне тэле- і радыёканалы галоўнага медыяхолдынга краіны падрыхтавалі тэматычны святочны эфір. Гледачы ўбачаць прамыя трансляцыі асноўных урачыстых мерапрыемстваў, а таксама спецыяльныя выпускі праектаў. Па традыцыі ў эфіры будуць прапанаваныя прэм'еры, тэматычны паказ мастацкіх і дакументальных фільмаў, а таксама канцэртныя праграмы.

logo_b1.jpg

Святкаванне Дня Перамогі на "Беларусь 1" пачнецца 7 мая. У эфіры канала ў 13:20 гледачы ўбачаць урачысты сход і святочны канцэрт да Дня Перамогі, запісаныя Белтэлерадыёкампаніяй напярэдадні, 6 мая.

Таксама 7 мая на першай кнопцы стартуе тэматычны кінапаказ. У 22:10 "Беларусь 1" пакажа 4-серыйную ваенную драму "Перакладчык" (Расія).

8 мая ў 11:10 тэлеканал прапануе серыял ваеннай тэматыкі "Баця" (Расія). А ў 21:40 увазе гледачоў будзе прапанаваны ваенна-прыгодніцкі серыял "Прывітанне ад Кацюшы" (Расія).

У Дзень Перамогі ў 12:00 на галоўным канале краіны, а таксама ў эфіры міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24" і тэлеканала "НТБ-Беларусь" пачнецца прамая трансляцыя ўскладання кветак і вянкоў да манумента Перамогі ў г. Мінску ў рамках акцыі "Беларусь памятае!". Адзначым, што прамую радыётрансляцыю акцыі будзе весці Першы нацыянальны канал Беларускага радыё.

У 13:00 "Беларусь 1" пакажа гераічную драму "Бітва за Севастопаль" (Расія - Украіна).

З новым прачытаннем вядомай аповесці Барыса Васільева гледачы змогуць азнаёміцца ў 16:30 падчас прэм'еры 4-серыйнага фільма "А світанкі тут ціхія…" (Расія - Украіна).

У 17:55 у эфіры тэле- і радыёканалаў медыяхолдынга будзе аб’яўлена хвіліна маўчання, прысвечаная светлай памяці тых, хто загінуў у барацьбе супраць фашызму.

У 21:30 у эфіры "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пачнецца прамая трансляцыя ўрачыстага тэатралізаванага канцэрта майстроў мастацтваў "Плошча Перамогі".

Таксама на працягу ўсяго дня ў эфіры "Беларусь 1" - спецыяльныя выпускі навін і прамыя ўключэнні з розных раёнаў сталіцы і рэгіёнаў краіны.

logo_b2.jpg

Тэлеканал "Беларусь 2" таксама далучыцца да святкавання Дня Перамогі.

Напярэдадні, 8 мая, у эфіры стартуе тэматычны кінапаказ. У 15:10 гледачы ўбачаць ваенную камедыю "Пяць нявест" (Расія), а ў 17:15 - фільм "Вышыня 89" (Расія).

9 мая ў 7:05, 10:05 і 14:40 у эфір выйдуць фільмы хранікальна-дакументальнага цыкла "Партызаны".

У 10:30 гледачы ўбачаць шпіёнскі дэтэктыў "Ялта-45" (Расія).

Спецыяльна да свята "Беларусь 2" прапануе дакументальны фільм "Жывая гісторыя" (пачатак у 16:25). Арыгінальны праект распавядзе не толькі пра падзеі 22 чэрвеня 1941 года ў Брэсце, але і пра людзей, якія сёння прымаюць удзел у рэканструкцыях ваенна-гістарычных падзей.

belarus_3.jpg

Культуралагічны канал "Беларусь 3" да свята падрыхтаваў шэраг канцэртных праграм і спецыяльны тэматычны кінапаказ.

8 мая ў 7:55 і ў 15:05 гледачы ўбачаць дакументальныя фільмы праекта Белтэлерадыёкампаніі "Яны спявалі за Радзіму".

У 8:20 у эфір выйдзе вядомая кінааповесць "Аты-баты, ішлі салдаты" (СССР). У 11:20 гледачы ўбачаць прыгодніцкі баявік "Маёр Ветраў" (Белтэлерадыёкампанія), а ў 15:35 - дакументальны фільм "Берлін. Май 1945".

У 16:15 гледачы пачуюць "Франтавыя гісторыі любімых акцёраў". У рамках праекта можна будзе даведацца пра ваенныя будні такіх вялікіх артыстаў савецкага кінематографа, як Аляксей Смірноў і Уладзімір Басаў.

У 16:55 эфір прадоўжыць ваенная драма "Радзіма або смерць" ("Беларусьфільм", 2006).

Праект "Беларусь 3" "Тэатр у дэталях" у 19:50 распавядзе пра спектакль "Не мой" Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Гэтая драма створана паводле аповесці "Нямко" Алеся Адамовіча пра беларускую дзяўчыну, якая выратавала нямецкага салдата падчас вайны.

9 мая ў 8:40 у эфіры тэлеканала будзе паказаны вакальны цыкл Леаніда Захлеўнага "З днём нараджэння, Перамога!" у выкананні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі "Бяседа".

У 9:00 "Беларусь 3" пакажа ваенную драма "У бой ідуць адны "старыя" (СССР), а ў 10:30 пачнецца гала-канцэрт XX тэлевізійнага фестывалю армейскай песні "Зорка" (Белтэлерадыёкампанія, 2017 г.).

У Дзень Перамогі святочны паказ дапоўняць у 12:10 ваенна-прыгодніцкі фільм "Снайпер. Зброя адплаты" (Белтэлерадыёкампанія) і ў 16:00 - 4-серыйны прыгодніцкі фільм "Сляды апосталаў" ("Беларусьфільм").

ntv.jpg

"НТБ-Беларусь" 9 мая таксама прапануе ўвазе гледачоў спецыяльны кінапаказ, трансляцыі і канцэрты.

У 7:20 у эфір выйдзе патрыятычная драма "Брэсцкая крэпасць" (Расія - Беларусь) пра гераічную абарону Брэсцкай крэпасці, якая прыняла на сябе першы ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З дакументальнай дакладнасцю апісваюцца падзеі, якія адбываліся ў першыя дні абароны.

У 10:00 тэлегледачы ў прамой трансляцыі ўбачаць парад, прысвечаны Дню Перамогі, які будзе праходзіць у Маскве на Краснай плошчы. У 11:00 эфір прадоўжыць святочны канцэрт "Песні Перамогі".

У 12:45 паказ ваеннага кіно прадоўжыць фільм "Дняпроўская мяжа" ("Беларусьфільм"). У 16:50 тэлегледачы ўбачаць драму "Ордэн" (Расія), у 18:45 - ваенны дэтэктыў "Белая ноч" (Расія), у 22:00 - фільм "У жніўні 44-га…" (Беларусь - Расія).

У 23:55 увазе тэлеаўдыторыі будзе прапанаваны святочны канцэрт да Дня Перамогі ў выкананні Акадэмічнага ансамбля песні і танца Расійскай Арміі імя А. В. Аляксандрава на Паклоннай гары.

radio1.jpg

9 мая ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё пройдзе тэматычны радыёдзень "Беларусь памятае!" з прамой радыётрансляцыяй цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску.

На працягу радыёдня будуць гучаць святочныя канцэртныя праграмы "Песні ваенных гадоў" і вершы беларускіх паэтаў на ваенна-патрыятычную тэматыку. Слухачоў таксама чакаюць спецыяльныя выпускі перадач "Радыёла", "Эпізоды вялікай вайны", "Армейская пошта", "Тэатр Беларускага радыё" і інш.

З Днём Перамогі!