Святлана Кузняцова - "Буйным планам" на "Беларусь 1"

18.01.2017
19 студзеня - новы выпуск праграмы "Буйным планам". Суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава стане ўладальніца тытула "Місіс Зямны шар" Святлана Кузняцова.

Прэс-рэліз

19 студзеня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапаноўваюць новы выпуск праграмы "Буйным планам". Суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава стане ўладальніца тытула "Місіс Зямны шар" Святлана Кузняцова.

Міжнародны конкурс "Місіс Зямны шар" ("Mrs. Globe") прайшоў у Кітаі ў канцы 2016 года. У ім перамагла беларуска Святлана Кузняцова. Яшчэ ў 1998 годзе яна, калі была студэнткай Гродзенскага ўніверсітэта, стала першай "Міс Беларусь". Сёння Святлана выхоўвае траіх дзяцей, працуе настаўнікам матэматыкі і займаецца дабрачыннасцю. Дзякуючы актыўнай жыццёвай пазіцыі яна пастаянна прадстаўляе Беларусь на міжнародных конкурсах, робячы свой уклад у імідж краіны на сусветнай арэне.

У вячэрнім эфіры галоўнага канала краіны гутарка пойдзе аб стандартах прыгажосці, якія мяняюцца, і кар'ерных амбіцыях сучасных жанчын. З інтэрв'ю са Святланай Кузняцовай тэлегледачы даведаюцца аб яе стаўленні да праблем насілля ў свеце, адукацыі і выхавання дзяцей. І, вядома, у эксклюзіўным інтэрв'ю, якое гледачы "Беларусь 1" убачаць заўтра адразу пасля "Панарамы", госця распавядзе і аб асабістым.

Нагадаем, у аўтарскай праграме "Буйным планам" тэлегледачоў чакаюць сустрэчы з людзьмі, якія з'яўляюцца непасрэднымі ўдзельнікамі галоўных падзей у нашай краіне і за яе межамі, з людзьмі, якія робяць Беларусь лепшай.