Святкаванне Раства на каналах Белтэлерадыёкампаніі

01.01.2018
7 студзеня праваслаўныя вернікі ва ўсім свеце будуць сустракаць светлае свята Раства Хрыстова. Эксклюзіўныя трансляцыі і тэматычныя праграмы, спецыяльны кінапаказ для ўсёй сям'і і запамінальныя канцэрты ў эфіры тэлеканалаў медыяхолдынга створаць незабыўную святочную атмасферу.

Інфармацыйнае паведамленне

7 студзеня праваслаўныя вернікі ва ўсім свеце будуць сустракаць светлае свята Раства Хрыстова. Эксклюзіўныя трансляцыі і тэматычныя праграмы, спецыяльны кінапаказ для ўсёй сям'і і запамінальныя канцэрты ў эфіры тэлеканалаў медыяхолдынга створаць незабыўную святочную атмасферу.

Тэлеканал "Беларусь 1"

logo_b1.jpgАгенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі будзе паведамляць гледачам аб святкаванні Раства ў Беларусі і ва ўсім праваслаўным свеце. Як заўсёды, журналісты АТН будуць рыхтаваць самую цікавую і аператыўную інфармацыю аб святочных мерапрыемствах для выпускаў навін і выніковых праграм "Панарама" і "Галоўны эфір".

6 і 7 студзеня канал "Беларусь 1" пазнаёміць гледачоў з шэрагам кінапрэм’ер. Так, у суботу ў 17:25 упершыню будзе паказана меладрама "Ноты кахання" (Украіна, 2017). У чатырох серыях фільма расказана гісторыя музычнага прадзюсара і афіцыянткі, якая марыла стаць спявачкай. Героі выхоўваюць дзяцей адны, але 11-гадовыя купідоны вырашаюць пажаніць бацькоў без іх ведама.

У 21:45 адразу пасля "Панарамы" галоўны тэлеканал краіны пачне прамую трансляцыю святочнага набажэнства на Раство Хрыстова з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора. Святочнае набажэнства ў прамым эфіры ўбачаць і гледачы міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24".

Раніцай 7 студзеня для вернікаў выйдзе праграма "Слова Мітрапаліта Паўла на Раство Хрыстова" - у 06:55 на "Беларусь 1" і ў 09:10 на "Беларусь 24".

Парад кінапрэм’ер на першай кнопцы 7 студзеня адкрые чатырохсерыйная меладрама "Былі ў бацькі два сыны" (Расія, 2017). Фільм распавядзе аб сям'і Байцовых, галава якой займаецца гасцінічным бізнесам у курортным гарадку. У яго двое сыноў-блізнят, якія, нарадзіўшыся практычна ў адну хвіліну, вельмі адрозніваюцца паміж сабой. Адзін не ведае адбою ад прадстаўніц прыгожага полу, а другі, хоць і вельмі разумны, не ўмее весці сябе з дзяўчатамі. Як бацькам удалося ажаніць першага сына, і што чакала другога, гледачы "Беларусь 1" даведаюцца ў 17:10.

logo_b2.jpgТэлеканал "Беларусь 2"

"Беларусь 2" пачне віншаваць гледачоў з Раством ўжо 6 студзеня. Тэлеканал прапануе лінейку святочнага мастацкага і анімацыйнага кіно.

Так, у 7:25 маленькія гледачы змогуць убачыць фільм "Кот у ботах" (Германія, 2009). Дзіўныя прыгоды Ганса, героя казкі братоў Грым, і нязграбнага ката, які дастаўся яму ў спадчыну, не пакінуць абыякавымі розныя пакаленні тэлегледачоў.

У 13:20 казачны эфір працягне цудоўны анімацыйны фільм "Халоднае сэрца" (ЗША, 2013). Ганна, Эльза і іншыя героі гэтай гісторыі таксама здольныя сабраць ля экрана ўсю сям'ю.

"Калядная гісторыя" (ЗША, 2009) у 15:00 прапануе трохмерную экранізацыю знакамітага твора Чарльза Дзікенса. Галоўныя ролі Эбенезера Скруджа і трох прывідаў Раства, якія яму з'яўляюцца, выканаў непаўторны Джым Кэры. Нягледзячы на містычныя перамяшчэнні ў калядную ноч на мяжы камедыі і сапраўднага трылера, фільм Роберта Земекіса вучыць быць добрым не толькі ў святы, але і ў наступныя дні пасля іх.

У 16:35 святочны кінапаказ працягне прэм'ера фільма "Папялушка" (ЗША - Вялікабрытанія, 2015). Розныя рэдакцыі народнай казкі вядомыя ў творчасці Шарля Перо і братоў Грым. Рэжысёр Кенет Брэн прапануе свой варыянт экранізацыі твора, якая спадабаецца гледачам рознага ўзросту дзякуючы гульні цудоўных акцёраў: Лілі Джэймс, Кейт Бланшэт, Рычарда Мэдэна, Хелены Бонем Картэр.

Меладрама "P.S. Я кахаю цябе" (ЗША, 2007) у 18:55 распавядзе кранальную гісторыю пра сямейную пару ірландца Джэры і амерыканкі Холі, якая пасля смерці мужа пачынае атрымліваць ад яго паведамленні. Гэтыя лісты з подпісам "P.S. Я кахаю цябе" дапамагаюць ёй пачаць новае жыццё. Галоўныя ролі ў фільме выканалі зоркі сусветнага кіно Джэрард Батлер, Хілары Суонк, Кэці Бэйтс.

Тэлеканал "Беларусь 2" у 22:40 падрыхтаваў для гледачоў прэм'еру рамантычнага фільма "Ла-Ла Ленд" (ЗША, 2016). Гэты фільм-мюзікл сабраў шэсць прэмій "Оскар" за лепшую рэжысуру, лепшую жаночую ролю, лепшую аператарскую працу, лепшую працу мастака-пастаноўшчыка, лепшую музыку і лепшую песню да фільма.

belarus_3.jpgТэлеканал "Беларусь 3"

Сацыякультурны канал у калядныя дні парадуе гледачоў тэматычнымі праграмамі і кінапаказам любімых савецкіх кінафільмаў.

У святочныя дні гледачы "Беларусь 3" змогуць убачыць новыя выпускі музычных праграм. У 10:00 іх чакае сустрэча з самымі галасістымі беларускімі сем'ямі ў фальклорным шоу "Хата на хату", а ў 11:25 вядучы праекта "Беларусь як песня" Мікалай Скорыкаў распавядзе пра творчы шлях выбітнай беларускай опернай спявачкі Тамары Ніжнікавай. У 15:35 тэматычны эфір працягне аўтарская праграма Уладзіміра Арлова "Люблю i памятаю" пра беларускага пісьменніка і драматурга Кандрата Крапіву.

У 16:15 гледачы ўбачаць "Вечары на хутары каля Дзіканькі" (СССР, 1961) легендарнага Аляксандра Роу. У іх будзе магчымасць чарговы раз захапіцца ігрой Людмілы Хіцяевай, Георгія Міляра, Сяргея Марцінсона і іншых вялікіх акцёраў.

Працягне перадкалядны эфір мастацкі фільм "Любоў зямная" (СССР, 1974) у 18:40. А ў 21:05 гледачы ўбачаць другую частку кінастужкі пад назвай "Лёс" (СССР, 1977). Гэтая кінакарціна багатая на сюжэтныя адгалінаванні, у якіх паказаныя лёсы людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны.

7 студзеня, у дзень Раства Хрыстова, аб гэтым светлым свяце распавядзе праграма "Размовы пра духоўнае" ў 7:35.

Працягне святочны эфір у 7:45 праект "Святыні Беларусі" аб Свята-Петрапаўлаўскім кафедральным саборы ў Гомелі.

Праграма "Наперад у мінулае" ў 10:15 распавядзе аб фальклорнай экспедыцыі творчай групы ў вёску Малая Гарожа Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці

У 11:35 у святочнай праграме "Майстры і куміры" - юбіляр Уладзімір Арлоў. Кінарэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік дзякуючы ўнікальным архіўным відэаматэрыялам Белтэлерадыёкампаніі акунецца ў мінулае і распавядзе пра сваё жыццё і творчасць.

У 22:15 дыктар Беларускага радыё, заслужаны артыст СССР Ілья Курган стане госцем праграмы "Камертон", якая прапануе гледачам эксклюзіўны сюжэт аб творчасці майстра, а таксама больш падрабязна распавядзе пра яго жыццё.

Для дзяцей сацыякультурны канал таксама падрыхтаваў калядныя падарункі. 6 і 7 студзеня маленькія гледачы ўбачаць ранішнія мультфільмы "Мы з Джэкам", "Дзяўчынка і зайцы", "Трапіліся ўсе…", "Дазвольце пагуляць з вашым сабакам", "Рукавіца", "Снегавік-паштальён", а таксама любімая "Калыханка" парадуе хлопчыкаў і дзяўчынак спецыяльнымі выпускамі ў 20:40.

Белтэлерадыёкампанія запрашае святы сустрэць разам за праглядам душэўнага кіно, эксклюзіўных трансляцый і тэматычных праграм у эфіры каналаў медыяхолдынга!