Прэс-рэліз
Увечар 8 снежня сацыякультурны тэлеканал пакажа ўрачысты канцэрт-адкрыццё VII Міжнароднага фестывалю JAZZ in Minsk - 2018.
На мінулым тыдні ў ДК прафсаюзаў адбыўся сёмы штогадовы фестываль джазавай музыкі, які аб'яднаў на некалькі вечароў выканаўцаў сусветнага ўзроўню і знатакоў гэтага самабытнага кірунку. Здымачная група канала "Беларусь 3" падрыхтавала тэлеверсію адкрыцця фестывалю і гатова парадаваць гледачоў паўтара гадзінамі магутных палымяных рытмаў і імправізацый.
У канцэрце прынялі ўдзел уладальнікі прэміі Jazz Awards, амерыканскія вакалісты Эл Сандэрс і Лі Мейс і саксафаніст Уіл Полак, а таксама джаз-квартэт з Санкт-Пецярбурга.
Усіх знаўцаў джазавай музыкі тэлеканал "Беларусь 3" запрашае да экрана ў суботу ў 22:45.












