Стаць вядучым праекта "Пін_код" можа любы старшакласнік

02.12.2018

Прэс-рэліз

Папулярная моладзевая праграма "Пін_код" вырашыла стаць яшчэ бліжэй да сваіх гледачоў і аб'явіла ў сацыяльных сетках кастынг на ролю рулявых эфіру сярод навучэнцаў 7-11 класаў. Аўтары праекта спадзяюцца, што такі падыход прыцягне яшчэ больш беларускіх школьнікаў да абмеркавання і асвятлення вострых пытанняў, якія сапраўды хвалююць маладое пакаленне.

Што цікава моладзі, можа ведаць толькі сама моладзь… і творчая каманда "Пін_кода"! Самыя актыўныя, смелыя і дапытлівыя школьнікі, якія мараць трапіць на вялікае тэлебачанне, ужо дасылаюць свае рэзюмэ з фатаграфіяй, кантактамі і інфармацыяй аб сабе ў раздзел "Прапанаваныя навіны" на афіцыйнай старонцы праекта "Пін_код" "УКантакце" - vk.com/pincode_b2. Усяго за першы тыдзень паступіла больш як 60 заявак!

Патрабаванні да патэнцыйных вядучых простыя - гэта эрудыцыя, жаданне і магчымасць працаваць, уменне хутка і выразна выкладаць свае думкі, а таксама абараняць сваё меркаванне.

Звыклага кастынгу тэлеканал "Беларусь 2" праводзіць не будзе. Прэтэндэнты на ролю вядучых праекта "Пін_код" пройдуць праверку прамым эфірам, бо толькі перад аб'ектывамі тэлевізійных камер можна раскрыць свой патэнцыял. Хто застанецца ў эфіры праграмы, а каму пакуль не хапае ўпэўненасці або іншых якасцяў, неабходных у прафесіі журналіста, вырашаць не толькі прадзюсары праекта, але і тэлегледачы.

Ужо на наступным тыдні будучыя юныя карэспандэнты "Пін_кода" паспрабуюць свае сілы ў прамым эфіры праграмы. Юнакі і дзяўчаты, якія паспяхова пройдуць баявое хрышчэнне, змогуць папоўніць дружную каманду "Пін_кода" і стаць паўнавартаснымі аўтарамі праекта ў студыі на Макаёнка, 9.

Праект ""Пін_код" выходзіць на "Беларусь 2" з аўторка па пятніцу ў 15:45.

Присоединяйтесь к нам