Прэс-рэліз
2 верасня спартыўны тэлеканал медыяхолдынга ў прамым эфіры пакажа старт новага міні-футбольнага сезона ў Беларусі, матчы хакейнай Лігі чэмпіёнаў і КХЛ, а таксама фінальныя паядынкі сусветнага першынства па боксе.
У эфіры тэлеканала "Беларусь 5" гледачы ўбачаць мноства трансляцый у анлайн-рэжыме.
У суботу ў нашай краіне стартуе новы міні-футбольны сезон. У 14:50 у эфіры "Беларусь 5" балельшчыкі ўбачаць прамую трансляцыю цэнтральнай сустрэчы 1-га тура айчыннага першынства паміж мінскай камандай "Сталіца" і БЧ (Гомель).
Пасля чатырох паражэнняў мінскае "Дынама" паспрабуе здабыць перамогу ў Кантынентальнай хакейнай лізе. Апанентам "зуброў" стане маскоўскі "Спартак", які сезон пачаў вельмі ўдала і займае 6 месца ў турнірнай табліцы "Захаду". Пачатак прамой трансляцыі - у 16:45.
У 20:25 тэлегледачоў у прамым эфіры чакае матч яшчэ аднаго хакейнага топ-турніру. У рамках Лігі чэмпіёнаў гродзенскі "Нёман" сустрэнецца з камандай "Вена Кэпіталз" (Аўстрыя).
Для аматараў адзінаборстваў тэлеканал "Беларусь 5" прапануе фінальныя паядынкі чэмпіянату свету па боксе ў Гамбургу. Пачатак прамой трансляцыі з Германіі - у 19:05.












