Сталі вядомыя партнёры Белтэлерадыёкампаніі па арганізацыі дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018"

20.08.2018

Інфармацыйнае паведамленне

Нацыянальным партнёрам праекта з'яўляецца ААТ "АСБ Беларусбанк". Генеральным партнёрам - кампанія "Беллакт". Афіцыйнымі партнёрамі названыя "Еўраопт" і "Пяты элемент" (ЗАТ "ПАЦІА"), а таксама партнёрамі праекта з'яўляюцца РУП "Беларуская нацыянальная перастраховачная арганізацыя". Спонсарскую падтрымку праекту аказвае ААТ "Савушкин продукт".

Нагадаем, што дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Беларусі 25 лістапада. Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў дзіцячага "Еўрабачання-2018" выступае Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь як адзіны ў нашай краіне член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (ЕВС).