Прэс-рэліз
Па выніках другога паўфіналу праекта "Накаўт-раўнд", які прайшоў на "Беларусь 5" 11 сакавіка, журы і гледачы выбралі яшчэ двух фіналістаў для ўдзелу ў заключным паядынку папулярнага рэаліці-шоу.
Так, эксперты пуцёўку ў фінал безагаворачна аддалі Фёдару Прошкіну, які аказаўся самым сабраным і ўпэўненым у сваіх сілах канкурсантам.
У галасаванні ж гледачоў за народнага каментатара інтрыга захоўвалася фактычна да апошняй хвіліны спаборніцтва. Прадказаць выбар тэлегледачоў і інтэрнэт-карыстальнікаў было немагчыма, бо двое з трох канкурсантаў мелі ў сваіх скарбонках практычна аднолькавую колькасць балаў. У выніку ў лідары вырваўся Сяргей Комса, атрымаўшы ў сваю падтрымку 43,3 % галасоў і заняўшы вакантнае месца ў фінале праекта, пакінуўшы за бортам галоўнага паядынка Паўла Капуцкага (37,8 %) і Паўла Шаўлякова (18,9 %).
Нагадаем, па выніках першага паўфіналу "Накаўт-раўнда" фіналістам ад журы стаў Раман Юралевіч. Да яго далучыўся Ягор Калеснік, якога ў інтэрнэт-галасаванні падтрымалі 50,3 % тэлегледачоў.
Фінальны выпуск рэаліці-шоу запланаваны ў эфіры на 25 сакавіка. Пераможца "Накаўт-раўнда" стане часткай каманды "Беларусь 5" і папоўніць рады каментатараў спартыўнага канала.












