Спецыяльныя велікодныя трансляцыі і праграмы ў эфіры тэле- і радыёканалаў Белтэлерадыёкампаніі

06.04.2017
На свята Уваскрэсення Хрыстовага, якое сёлета каталікі і праваслаўныя будуць 16 красавіка, у эфіры "Беларусь 1", "Беларусь 3", "Беларусь 24", "НТБ-Беларусь", а таксама Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё запланаваны шэраг эксклюзіўных прамых трансляцый і спецыяльных выпускаў праграм.

Прэс-рэліз

На свята Уваскрэсення Хрыстовага, якое сёлета каталікі і праваслаўныя будуць адзначаць у адзін дзень, 16 красавіка, у эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1", "Беларусь 3", "Беларусь 24", "НТБ-Беларусь", а таксама Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё запланаваны шэраг эксклюзіўных прамых трансляцый і спецыяльных выпускаў праграм.

logo_b1.jpg

Напярэдадні Вялікадня, 15 красавіка, у 6:50 на тэлеканале "Беларусь 1" выйдзе спецыяльны перадсвяточны выпуск духоўна-асветніцкай праграмы "Існасць".

У той жа дзень у 21:45 галоўны тэлеканал краіны пакажа прамую трансляцыю святочнага набажэнства на Вялікдзень з Архікафедральнага касцёла Дзевы Марыі. У 23:45 пачнецца прамая трансляцыя святочнага набажэнства на Уваскрэсенне Хрыстовае з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

Гледачы міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24" таксама ўбачаць святочныя набажэнствы ў прамым эфіры.

У нядзелю раніцай, 16 красавіка, у 8:10 у эфір выйдзе "Слова Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча", а ў 8:20 - "Слова Мітрапаліта Паўла".

belarus_3.jpg

Сацыякультурны тэлеканал "Беларусь 3" таксама пакажа шэраг праграм, прысвечаных святу Уваскрэсення Хрыстовага. 14 красавіка ў 23:10 на тэлеканале адбудзецца прамая трансляцыя Хрэснага ходу з Рымскага Калізея з удзелам Папы Рымскага Францыска. Падчас святочнага шэсця, якое штогод праходзіць у Перадвелікодную пятніцу напярэдадні Вялікадня, удзельнікі зробяць 14 прыпынкаў. Менавіта столькі зрабіў Хрыстос, калі паднімаўся да месца свайго распяцця. Цырымонія праходзіць каля старажытных сцен Калізея і суправаджаецца рэлігійнымі развагамі, якія зачытваюцца падчас шэсця.

Святочная раніца 16 красавіка на тэлеканале пачнецца ў 8:25 з "Гутарак пра духоўнае".

16 красавіка ў 17:15 каталіцкіх вернікаў чакае спецыяльная прамая трансляцыя з плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, адкуль велікоднае Пасланне і Благаславенне "Граду і Свету" дашле Папа Рымскі Францыск. Гэта ўнікальнае дзейства, падчас якога Папа Рымскі праводзіць святочную імшу на плошчы Святога Пятра ў прысутнасці тысяч паломнікаў з усіх канцоў свету, а пасля звяртаецца з традыцыйным пасланнем Urbi et Orbi да вернікаў. Тэкст гэтага паслання заўсёды арыгінальны і непаўторны для мільёнаў католікаў па ўсім свеце, а плошча абяцае быць упрыгожана, як заўжды, тысячамі кветак, якія ўжо чвэрць стагоддзя прывозяць у Ватыкан на Вялікдзень з Нідэрландаў.

ntv.jpg

Тэлеканал "НТБ-Беларусь" 15 красавіка традыцыйна будзе весці прамую трансляцыю з храма Гроба Гасподня ў Іерусаліме. Тут у Вялікую суботу, якая папярднічае святу Вялікадня, 10 тысяч паломнікаў збяруцца, каб стаць сведкамі цуду сыходжання Жыватворнага агню. Храм Гроба Гасподня - святы цэнтр хрысціянства, які аб’ядноўвае сёння каля трэці насельніцтва Зямлі. Ён пабудаваны ў IV стагоддзі нашай эры на месцы, дзе завяршыўся зямны шлях Ісуса Хрыста. Самае святое месца ва ўсім храмавым комплексе - гэта капліца над Гробам Гасподнім (Кувуклія). Тут знаходзіцца каменнае ложа (лавіца), дзе было пахавана цела Хрыста пасля крыжавой смерці ў Перадвелікодную пятніцу і да Яго Уваскрэсення. Менавіта на гэтым каменным ложы з'яўляецца Жыватворны агонь. Пачатак трансляцыі - 13:15.

radio1.jpg

На Першым нацыянальным канале Беларускага радыё 16 красавіка ў 7:30 у праграме "Духоўнае слова" запланаваны велікодны зварот Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Далей, у 8:15 у праграме "Каталіцкая пропаведзь" адбудзецца трансляцыя каталіцкага велікоднага набажэнства.

Аб сямейных традыцыях святкавання Вялікадня ў 9:00 распавядзе перадача "Для тых, хто дома".

У 10:00 госцем праграмы "Галерэя" стане кіраўнік рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў Пінскай епархіі, іерэй Сергій Плотніцкі. У 23:00 у эфіры праекта "Дабравесце ад паэзіі" прагучаць духоўныя вершы беларускіх паэтаў.