Спецыяльны рэпартаж "#разамзкамандай" на Алімпіядзе-2018

07.02.2018
8 лютага - новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "#разамзкамандай". Здымачная група АТН даведалася, што абавязкова возьме з сабою ў Пхёнчхан галоўны трэнер фрыстайлістаў Мікалай Казека, а што яму прыйшлося пакінуць дома.

Прэс-рэліз

8 лютага ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "#разамзкамандай". Здымачная група АТН даведалася, што абавязкова возьме з сабою ў Пхёнчхан галоўны трэнер фрыстайлістаў Мікалай Казека, а што яму прыйшлося пакінуць дома. Спецыяльны рэпартаж распавядзе, чаму Алімпіяда апынулася пад пагрозай для сяміразовага яе ўдзельніка Сяргея Далідовіча і па якую дапамогу да медыкаў часцей за ўсё звяртаюцца спартсмены на зімовых Гульнях.

Алімпійскія гульні - гэта не толькі спаборніцтвы лепшых спартсменаў свету, але і велізарная праца трэнерскага штаба, журналістаў, медыкаў, тэхнічнага персаналу і ўсіх, хто працуе з атлетамі на працягу падрыхтоўчага перыяду і непасрэдна падчас саміх Гульняў.

Нягледзячы на тое што на кожнай Алімпіядзе для ўсіх спартсменаў адкрыта спецыяльная паліклініка, разам са спартсменамі на Гульні выязджаюць і свае медыцынскія працаўнікі, якія дасканала ведаюць усіх атлетаў алімпійскай зборнай. Карэспандэнты АТН даведаліся, што беларускія ўрачы бяруць з сабою ў Пхёнчхан і якую дапамогу яны пры неабходнасці могуць аказаць на месцы.

Нагадаем таксама, што для кожных Гульняў спецыяльна шыецца парадная і спартыўная форма. Ад якасці гэтай працы шмат у чым залежыць тое, як будзе выглядаць зборная на цырымоніях адкрыцця і закрыцця спаборніцтваў. Пры гэтым краўцам часта прыходзіцца здымаць меркі, нават выязджаючы на трэніровачныя зборы.

разам-з-камандай

"Каб балельшчыкі аператыўна і максімальна поўна даведваліся пра ўсе падзеі, якія адбываюцца на спаборніцтвах, туды едзе і вялікая каманда журналістаў, аператараў, рэжысёраў, інжынераў відэамантажу. Пра нашу алімпійскую каманду Белтэлерадыёкампаніі мы таксама не забылі. Толькі аб'яднаўшы намаганні ўсіх без выключэння, можна атрымаць годны вынік", - упэўнена адзін з аўтараў фільма "#разамзкамандай", журналіст АТН Алена Гарэльчык.

Дарэчы, назва праекта сімвалічная, бо, размясціўшы ў сацсетках фатаграфію з такім хэштэгам, можна падтрымаць беларускіх алімпійцаў з любога пункту зямнога шара.

Новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" гледачы "Беларусь 1" убачаць у чацвер увечар, адразу пасля "Панарамы".