Спецыяльны рэпартаж расставіць "Кропкі над "е"

15.03.2018
15 сакавіка - новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Кропкі над "е". Журналісты АТН даведаліся, якія перавагі дасць беларусам пераход краіны на сістэму электронных ідэнтыфікацыйных карт - сучаснага аналага папяровых дакументаў, якія пацвярджаюць асобу.

Прэс-рэліз

15 сакавіка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапаноўвае новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Кропкі над Е". Журналісты АТН даведаліся, якія перавагі дасць беларусам пераход краіны на сістэму электронных ідэнтыфікацыйных карт - сучаснага аналага папяровых дакументаў, якія пацвярджаюць асобу, - а таксама праверылі, як такая сістэма працуе ў адной з вядучых IT-краін свету.

Ужо са студзеня 2019 года беларусы змогуць атрымаць свае першыя дакументы фармату ID. Ідэнтыфікацыйныя карты - з'ява не новая, а даволі распаўсюджаная ў розных краінах свету. Так, напрыклад, у Эстоніі, адной з самых развітых дзяржаў у галіне інфармацыйных тэхналогій, такая картка дазваляе жыхарам захоўваць у адным месцы як пашпартныя даныя, так і іншую важную інфармацыю: медыцынскую страхоўку, вадзіцельскае пасведчанне, банкаўскія рахункі і нават білеты на грамадскі транспарт. З яе дапамогай эстонцы могуць галасаваць не выходзячы з дому і без праблем пацвярджаць сваю асобу там, дзе гэта патрабуецца.

Беларускія ідэнтыфікацыйныя карты закліканыя спрасціць жыццё грамадзян, стаўшы ключом да ўсіх дзяржаўных паслуг і вялікім крокам для краіны ў пераходзе да сістэмы электроннага ўрада.

Специальный репортаж Точки над Е"Мы праверылі, як такая сістэма працуе ў адной з вядучых IT-краін свету. Наш фільм распавядзе тэлегледачам, ці магчыма з дапамогай электронных карт жыцця паменшыць бюракратыю ў розных сферах дзейнасці і адкрыць бізнес за дзве хвіліны", - распавёў аўтар фільма "Кропкі над "е", спецыяльны карэспандэнт Агенцтва тэленавін Ян Пашкевіч.

Новае расследаванне з цыкла "Спецыяльны рэпартаж" выйдзе на "Беларусь 1" у чацвер у 21:50, адразу пасля "Панарамы".