Спецыяльны рэпартаж распавядзе, якім можа быць "Выбуховае задавальненне"

27.12.2017
28 снежня ў эфіры "Беларусь 1" спецыяльны рэпартаж "Выбуховае задавальненне". Здымачная група АТН даведалася, па якіх прычынах канфіскуюць дзясяткі тысяч адзінак рознай піратэхнікі, да чаго могуць прывесці свавольствы дзяцей і якую цану плацяць за атрыманне задавальнення і адрэналіну.

Прэс-рэліз

28 снежня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Выбуховае задавальненне". Здымачная група АТН даведалася, па якіх прычынах канфіскуюць дзясяткі тысяч адзінак рознай піратэхнікі, да чаго могуць прывесці свавольствы дзяцей і невыкананне правіл бяспекі, якую цану плацяць за атрыманне задавальнення і адрэналіну.

"Больш небяспечная, чым узрыўчатка, або як самастойна сабраць якасную піратэхніку" - відэа і артыкулы з такімі загалоўкамі перад Новым годам перапаўняюць Інтэрнэт. Разумнаму чалавеку такая фраза здасца дзіўнай, але падлеткаў можа зацікавіць такая прывабная прапанова. Самаробная піратэхніка і тая, якую можна купіць у легальных магазінах, прычыняюць нямала клопатаў і міліцыі, і супрацоўнікам МНС, і ўрачам.

За апошнія дні ў Мінску канфіскаваныя дзясяткі тысяч адзінак рознай піратэхнікі, частка якой была з сертыфікатамі. Журналісты АТН задаліся пытаннем, у якіх умовах яна захоўвалася і ў якім выглядзе магла б дайсці да пакупніка.

Рэпарцёр Алеся Высоцкая ў спецыяльным рэпартажы распавядзе ўсю праўду пра выбуховае задавальненне, якое не заўсёды застаецца такім. Аўтары праекта разам з гледачамі зазірнуць да прадаўцоў піратэхнікі, пагутараць з дактарамі, прадстаўнікамі міліцыі, а таксама даведаюцца таямніцы грандыёзных феерверкаў, якія ладзяць прафесіяналы.

Новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" гледачы "Беларусь 1" убачаць у чацвер вечарам адразу пасля "Панарамы".