Спецыяльны рэпартаж на "Беларусь 1" распавядзе аб трагічных лёсах дзяцей Асвенціма

09.04.2018
11 красавіка ў эфіры спецыяльны рэпартаж "Яны забівалі анёлаў". У Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў карэспандэнты АТН распавядуць аб лёсах дзяцей, якія апынуліся за калючым дротам найбуйнейшага нацысцкага лагера смерці.

Прэс-рэліз

11 красавіка ў эфіры галоўнага канала краіны Агенцтва тэленавін прапануе новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Яны забівалі анёлаў". У Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў карэспандэнты АТН распавядуць аб лёсах дзяцей, якія апынуліся за калючым дротам найбуйнейшага нацысцкага лагера смерці.

У лістападзе 1939 года інспектар службы бяспекі оберфюрара СС Арпад Віганд прадставіў праект будучага канцлагера, які па задуме павінен быў змясціць усіх прыхільнікаў Руху Супраціўлення ў Сілезіі і генерал-губернатарстве. Ужо праз год, у чэрвені 1940-га, туды даставілі першых вязняў, на якіх актыўна праводзіліся медыцынскія эксперыменты і выпрабоўваліся найноўшыя фармацэўтычныя прэпараты. Усяго ў перыяд 1941-1945 гг. у Асвенціме былі забітыя мільёны зняволеных. Чэхі, рускія, палякі, французы - усіх не перачытаць. Былі сярод іх і непаўналетнія. Беларускіх хлопцаў адносілі да асаблівай групы - "дзеці партызан".

Яны забівалі анёлаў

У архіве музея Асвенціма здымачнай групе АТН удалося адшукаць унікальныя дакументы, якія распавядаюць, што беларускіх дзяцей размяркоўвалі ў блокі пад нумарамі 12, 16 і 24. Па суседстве знаходзіўся яшчэ адзін будынак - 25 - там трымалі смяротнікаў.

Захаваліся і заключэнні ўрачоў, у якіх адзначана, колькі чалавек хварэлі і на якія захворванні: 31 - тыф, 14 - коклюш, 11 - сухоты. З гэтай масы дзяцей нацысты выбіралі, хто стане донарам крыві, а хто адправіцца далей. Гэтая інфармацыя была строга пад грыфам "Сакрэтна" нават для тых, хто непасрэдна працаваў там.

Яны забівалі анёлаў

Аўшвіц-Біркенаў вызвалілі 27 студзеня 1945 года. Савецкія салдаты вывелі вызваленых вязняў з канцлагера.

"Крошка, крошка, куды ж ты ідзеш адна...", - менавіта такія словы трохгадовы Колька, вяртаючыся з Асвенціма па дарогах вайны дадому, пачуў ад мясцовай жыхаркі адной з вёсак. Яму пашанцавала, бо яны сустрэліся са старэйшым братам, якому на той момант было ўсяго сем гадоў.

"Здымкі праходзілі ў Польшчы і Беларусі. Мы адшукалі людзей, якія ў гады вайны былі ў канцлагеры Асвенцім, і запісалі з імі інтэрв'ю. Каманда АТН папрацавала з архіўнымі дакументамі і знайшла запісы, якія датычацца нашых суайчыннікаў і якія ў Беларусі яшчэ ніхто не бачыў. Разабрацца ў шматлікіх нюансах нам дапамагла польскі гісторык Хелена Кубіца", - гаворыць загадчык аддзела крэактыўнага планавання АТН Руслан Туркоў.

Яны забівалі анёлаў

Выпуск "Яны забівалі анёлаў" праекта "Спецыяльны рэпартаж" гледачы "Беларусь 1" убачаць 11 красавіка ў вячэрнім эфіры, адразу пасля "Панарамы".