Спецыяльны рэпартаж "Фін яго ведае" на "Беларусь 1"

04.12.2017
5 снежня ў эфіры "Беларусь 1" спецыяльны рэпартаж "Фін яго ведае". Творчая каманда АТН раскажа, як "падняць" мільярды з зямлі і ператварыць сметнікі ў палі для гольфа, а краіну без нафты і газу вывесці ў топ у эканоміцы і сацыяльнай сферы.

Прэс-рэліз

5 снежня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" "Фін яго ведае". Творчая каманда АТН раскажа, як "падняць" мільярды з зямлі і ператварыць сметнікі ў палі для гольфа, а краіну без нафты і газу вывесці ў топ у эканоміцы і сацыяльнай сферы.

Белыя ночы, паўночнае ззянне, фінская саўна і незабыўнае танга. У Фінляндыі няма сур'ёзных запасаў нафты і газу, але ёсць дзясяткі тысяч азёр, таёжныя лясы і людзі, якія ўмеюць працаваць, захоўваць прыроду і памятаць гісторыю. Не адмаўляючыся ад камфорту цывілізацыі, сталы ўклад фіны не мяняюць стагоддзямі. Яны берагуць сваю зямлю, якую атрымаюць у спадчыну дзеці. Асаблівая ўвага надаецца адукацыі і падтрымцы сем'яў. Таксама фіны развіваюць і альтэрнатыўную энергетыку. Сонца, вецер, вада - усё гэта можа і павінна працаваць на эканоміку.

Напярэдадні 100-годдзя незалежнасці Фінляндыі журналісты АТН раскажуць пра зялёную эканоміку краіны Суомі, смеццеперапрацоўку, альтэрнатыўную энергетыку і сістэму адукацыі. Таксама гледачы ўбачаць, праекты, якія рэалізуюць у Беларусі фіны, даведаюцца, якімі ідэямі яны гатовыя дзяліцца, як вучыць дзяцей без стрэсу і траціць на хатнія заданні ўсяго 15 хвілін на дзень.

Аўтар фільма "Фін яго ведае" Вікторыя Сянкевіч зверне ўвагу і на тое, што паміж Мінскам і Хельсінкі ўжо даўно праскочыла іскра. У беларускія дамы і на прадпрыемствы паступае электраэнергія па фінскіх тэхналогіях. Варта адзначыць, што сёлета дыпламатычным адносінам Беларусі і Фінляндыі споўнілася 25 гадоў.

Новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" гледачы "Беларусь 1" убачаць у аўторак вечарам адразу пасля "Панарамы".