Прэс-рэліз
26 красавіка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выйдзе новы фільм Агенцтва тэленавін з цыкла "Спецыяльны рэпартаж" - "У профіль і анфас". Пра тых, хто раскрывае самыя заблытаныя злачынствы і дапамагае знайсці злачынца па голасе, адпячатках пальцаў і нават па паху, распавядуць журналісты АТН.
22 красавіка Дзяржкамітэту судовых экспертыз, самаму маладому ведамству беларускай праваахоўнай сістэмы, споўнілася 5 гадоў. У гэты ж дзень у календары беларусаў з'явілася новае прафесійнае свята - Дзень судовага эксперта. Паводле ўказа Кіраўніка дзяржавы, у адзіную сістэму былі сабраныя ўсе экспертныя службы краіны, ужо сёння можна гаварыць аб прынцыпова новым - высокім узроўні беларускіх судовых экспертыз.
Наша мадэль судова-экспертнай дзейнасці здзіўляе іншаземцаў, яе спрабуюць увесці ўжо ў некалькіх краінах. Чаму? На гэтае пытанне адкажуць аўтар фільма Алеся Высоцкая і рэжысёр АТН Марыя Жукава. Яны творча падышлі да выбранай тэмы, раскрываючы гледачам невядомыя падрабязнасці гучных крымінальных спраў, дзе толькі праца эксперта дапамагала ўстанавіць ісціну і раскрыць злачынства 20-гадовай даўнасці, - традыцыйна з выкарыстаннем нестандартных рэжысёрскіх рашэнняў і рэканструкцыі падзей.
Як па кроплі крыві жывёліны знаходзяць браканьера, а адна толькі трэска паказвае на "чорнага лесаруба" – пра гэта і многае іншае тэлегледачы даведаюцца з фільма "У профіль і анфас", які выйдзе ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" у чацвер пасля "Панарамы".












