Прэс-рэліз
20 сакавіка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Пачатак пачаткаў". Журналісты АТН падрыхтавалі фільм аб дарогах жыцця, якія вяртаюць нас да вытокаў.
2018 год у нашай краіне аб’яўлены Годам малой радзімы. У кожнага чалавека ёсць свае гісторыі, звязаныя з малой радзімай, якія прымушаюць задумацца, бо гэтае месца валодае незразумелай магіяй.
Новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - гэта фільм пра каштоўнасці, што вяртаюцца на Радзіму, і пра беларусаў, якія, пабачыўшы свет, чэрпаюць у родных вытоках душэўныя сілы.
"Разам з рэжысёрам Марыяй Жукавай мы пабывалі ў месцах, дзе яшчэ нядаўна не было жыцця. Гэта забыты богам хутар, пераўтвораны за кароткі час у выдатную сялянскую гаспадарку. Там ёсць старажытная сядзіба, дзе ўсё яшчэ пахне даўніной, і вядомыя ў беларускай культуры людзі крок за крокам аднаўляюць яе на свае зберажэнні", - распавяла аўтар фільма "Пачатак пачаткаў" журналіст АТН Алеся Высоцкая.
Здымачная група АТН адправілася ў закінутую вёску, якая ўжо стала месцам паломніцтва турыстаў. На тэрыторыі вёскі размешчана ўнікальная царква - помнік архітэктуры, які літаральна адраджаецца з попелу сіламі мясцовых жыхароў. Сёння для ўсіх гэтых аб'ектаў наступіў час рэнесансу.
Карэспандэнты медыяхолдынга вырашылі даведацца, што прымушае людзей вяртацца да каранёў і бескарысліва адраджаць сваю малую радзіму.
У фільме будзе шмат прыгожых рэжысёрскіх хадоў і арыгінальная аўтарская праца аператара. Згодна з задумкай творчай каманды АТН, гэты фільм дазволіць пад іншым вуглом зірнуць на прыгажосць у сабе і вакол.
Выпуск "Пачатак пачаткаў" праекта "Спецыяльны рэпартаж" гледачы "Беларусь 1" убачаць 20 сакавіка ў вячэрнім эфіры, адразу пасля "Панарамы".












