Прэс-рэліз
24 кастрычніка ў вячэрнім эфіры галоўнага тэлеканала краіны гледачы ўбачаць новую серыю праекта Агенцтва тэлевізійных навін "На кантролі Прэзідэнта", прысвечаную эфектыўнасці працы спартыўных арэн.
Уся краіна жыве прадчуваннем ІІ Еўрапейскіх гульняў, якім будзе дадзены старт на мінскім стадыёне "Дынама" 21 чэрвеня 2019 года. Журналісты АТН даведаліся, як знакамітая арэна рыхтуецца прымаць важны спартыўны форум кантынента і матч легенд каталонскага футбольнага клуба "Барселона", дзе з 2008 па 2012 год выступаў беларус Аляксандр Глеб. Не застануцца без увагі і праблемы, з якімі сутыкаюцца як работнікі стадыёна, так і звычайныя гледачы.
Праект "На кантролі ў Прэзідэнта" пабываў на вуліцы Жудро ў Мінску, дзе павінны былі ўжо размясціцца крытыя тэнісныя корты, але пакуль так і не з'явіліся.
Здымачная група АТН наведала не толькі галоўныя спартыўныя збудаванні сталіцы, але і абласныя гарады. Карэспандэнты даведаліся, чаму ў Навагрудку закрываюць футбольную секцыю ў дзіцячай школе і як у Баранавічах ажыў хакей дзякуючы лядоваму палацу.
У Беларусі ёсць інфраструктура для развіцця хакея і іншых відаў, але як выконваюцца даручэнні Кіраўніка дзяржавы па будаўніцтве спартыўных аб'ектаў, гледачы тэлеканала "Беларусь 1" даведаюцца 24 кастрычніка адразу пасля "Панарамы".












