Прэс-рэліз
22 мая тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануюць увазе гледачоў новы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Гэтым разам у эфіры размова пойдзе пра СНІД.
Шчырая гутарка ў праграме закране меркаванне скептыкаў, якія сцвярджаюць, што СНІДу няма, хоць навукоўцы па ўсім свеце шукаюць лекі ад віруса. Госці ў студыі і эксперты паспрабуюць разабрацца, чаму некаторыя не прызнаюць існавання гэтай страшнай хваробы і заклікаюць іншых адмовіцца ад лячэння, хто такія СНІД-дысідэнты, і што можна супрацьпаставіць чуме ХХ, а зараз і ХХІ стагоддзя. Таксама ў выпуску ток-шоу будуць расказаны гісторыі людзей, якія апынуліся па розныя бакі чырвонай лініі адной праблемы.
Сёння вечарам у эфіры "Беларусь 1" тварам да твару сыдуцца тыя, хто аддае ўсе сілы, каб адваяваць як мага больш жыццяў у ВІЧ, і тыя, хто спрабуе даказаць, што СНІДу няма.
Глядзіце ток-шоу "Форум" у 20.00 на галоўным канале краіны.













