"Смачна YESЦІ" з тэлеканалам "Беларусь 1"

28.02.2018
1 сакавіка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Смачна YESЦІ".

1 сакавіка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Смачна YESЦІ". Журналісты АТН даведаліся, дзе малая радзіма хлеба, які любяць у Ізраілі, і чаму ў Пружанах на сыраробным камбінаце ўсе лічаць сябе арыстакратамі.

Беларускія прадукты харчавання экспартуюцца ў 82 краіны на планеце, дзе іх добра ведаюць і любяць, адзначаючы нязменна высокую якасць і бяспеку. Дарэчы, па апошніх крытэрыях наша рэспубліка ў сусветным рэйтынгу апярэджвае ўсіх партнёраў па ЕАЭС. Пры гэтым у асартыменце саміх беларусаў з'яўляецца ўсё больш айчынных прадуктаў, якія раней лічыліся экзотыкай.

"Наш рэпартаж - гэта нестандартны погляд на беларускі аграпрамысловы комплекс. Мы распавядзем аб новым трэндзе ў айчынным АПК - экалагічным земляробстве і дакладным вядзенні гаспадаркі. Будзе яшчэ і ікра, але не заморская баклажанавая, а беларуская чорная, і незвычайны эксперымент без знакамітых кухараў і дэгустатараў", - інтрыгуе аўтар фільма "Смачна YESЦІ", журналіст АТН Алеся Высоцкая.

Акрамя таго, здымачная група АТН зазірне туды, дзе яшчэ не была нага журналіста. Напрыклад, тэлегледачы ўпершыню ўбачаць, як робіцца беларускі хамон, і даведаюцца, чым ён адрозніваецца ад іспанскага субрата.

Выпуск "Смачна YESЦI" праекта "Спецыяльны рэпартаж" гледачы "Беларусь 1" убачаць 1 сакавіка ў вячэрнім эфіры, адразу пасля "Панарамы".