"Славянскі базар у Віцебску" анлайн на старонках медыяхолдынга ў сацсетках

06.07.2017
XXVI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" журналісты Белтэлерадыёкампаніі будуць актыўна асвятляць у афіцыйных супольнасцях медыяхолдынга ў сацыяльных сетках.

Прэс-рэліз

XXVI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", які пройдзе з 13 па 17 ліпеня, журналісты Белтэлерадыёкампаніі, апроч працы ў тэле- і радыёэфіры, будуць актыўна асвятляць у афіцыйных супольнасцях медыяхолдынга ў сацыяльных сетках.

Галоўная дырэкцыя інтэрнэт-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі прапаноўвае сачыць за падзеямі фестывалю ў InstagramFacebook і "Аднакласніках".

Яўген Перлін

У сацыяльных сетках можна будзе лавіць стрымы журналістаў падчас святочнай цырымоніі адкрыцця і ўрачыстага закрыцця фестывалю, фіналу конкурсу выканаўцаў эстраднай песні. Падпісчыкаў у сацсетках таксама чакаюць дзённыя трансляцыі з Віцебска.

"Мы плануем вялізную колькасць анлайн-трансляцый. У стрымах будуць толькі самыя папулярныя артысты з эксклюзіўнымі інтэрв'ю. Падчас інтэрнэт-эфіру гледачы змогуць задаць і свае пытанні. А тыя, хто не зможа быць у гэтыя дні ў Віцебску, убачаць гэтае яркае свята і прачуюць атмасферу "Славянскага базара" падчас нашых анлайн-прагулак. Паколькі эфіры ў сацсетках прамыя, каб не прапусціць ні аднаго моманту, неабходна падпісацца на афіцыйныя старонкі Белтэлерадыёкампаніі", - адзначыў журналіст АТН Яўген Перлін, які 12 ліпеня адправіцца ў фестывальны Віцебск.

Апроч гэтага, у сацсетках будуць праводзіцца цікавыя конкурсы сярод інтэрнэт-карыстальнікаў. Самых актыўных падпісчыкаў чакаюць памятныя прызы.

Нагадаем таксама, што ў сацыяльных сетках Instagram і Facebook можна сачыць за анонсамі дзённікаў фестывалю "Базарныя гісторыі", у якіх Тэа і Вольга Рыжыкава будуць інтэрактыўна гутарыць з аўдыторыяй і разыгрываць каштоўныя падарункі.