Прэс-рэліз
Адной з самых яркіх і відовішчных падзей у эфіры тэле- і радыёканалаў галоўнага медыяхолдынга краіны гэтым летам стане XXVII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", які пройдзе з 12 па 16 ліпеня.
На працягу шматлікіх гадоў Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, выступаючы галоўным вяшчальнікам і адным з арганізатараў фестывалю, займаецца ўсебаковай падтрымкай буйнога сацыякультурнага праекта, а таксама стварэннем якаснага тэлевізійнага кантэнту, запатрабаванага як у эфіры беларускіх каналаў, так і на іншых тэлевізійных пляцоўках.
Традыцыйна Белтэлерадыёкампанія пакажа асноўныя мерапрыемствы "Славянскага базару", правядзе запіс лепшых канцэртных праграм для далейшага выкарыстання ў тэле- і радыёэфіры сваіх каналаў, а таксама для абмену відэа- і аўдыяматэрыяламі з замежнымі партнёрамі і калегамі. Для гэтага ў Віцебску пад кіраўніцтвам генеральнага прадзюсарскага цэнтра медыяхолдынга будзе працаваць каманда першакласных спецыялістаў, найноўшае відэаабсталяванне і самая сучасная тэлевізійная тэхніка.
Дзякуючы трансляцыям у эфіры міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24" канцэрты "Славянскага базару" змогуць убачыць жыхары розных куткоў планеты. Сачыць за канцэртнымі праграмамі фестывалю анлайн можна будзе і на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by, а таксама ў афіцыйнай супольнасці тэлеканала "Беларусь 1" у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" па адрасе:
Тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24"
12 ліпеня ў 22:00 гледачы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" убачаць цырымонію ўрачыстага адкрыцця "Славянскага базару ў Віцебску - 2018". У вялікім канцэрце возьмуць удзел вядомыя выканаўцы і калектывы: Ірына Алеграва, Мікалай Баскаў, Алег Меньшыкаў і яго аркестр, Ігар Нікалаеў, Зара, Дзяніс Майданаў, Святлана Бязродная і "Вівальдзі-Аркестр", арт-групы "Хор Турэцкага" і "Soprano Турэцкага", Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны тэатр танца "Гжэль", Іна Афанасьева, Алёна Ланская, Вікторыя Алешка, Ірына Дарафеева, Руслан Аляхно, Алеся, Анатоль Ярмоленка і ансамбль "Сябры", Яна Штангей і Такатошы Мачыяма, Вера Шпакоўская, Ілья Сільчукоў, ансамбль народнай музыкі "Бяседа", Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі, фальклорны ансамбль "Неруш", шоу-балет "Сенсацыя" (Беларусь), Рафаэль (Ізраіль), Роза Рымбаева, Дымаш Кудайберген (Казахстан), Эмір Кустурыца і "Аркестр, які не курыць" (Сербія), Natalia Oreiro (Уругвай), Таісія Павалій, Alekseev, група LUIKU (Украіна) і іншыя. Вядучыя вечара - Алена Спірыдовіч, Алёна Ланская, Уладзімір Бярэзін, Дзмітрый Губерніеў, Аксана Антанюк, Цімур Мірашнічэнка.
У пятніцу, 13 ліпеня, міжнародны спадарожнікавы і галоўны канал краіны ў 22:00 пакажуць у прамой трансляцыі канцэрт аркестра пад кіраўніцтвам Сяргея Жыліна "Фанограф-Сімфа-Джаз" - "Саюзная дзяржава запрашае…". На сцэну Летняга амфітэатра выйдуць Ларыса Доліна, Ігар Нікалаеў, Алёна Ланская, Пётр Ялфімаў, Іван Вабішчэвіч, Паліна Багусевіч, Марыя Магільная, Аляксандра Болдарава, Аліса Галамысава, Валерыя Базыкіна, Ірына Браціс, Ніна Сярова, Сурэн Платонаў, вакальная група аркестра "Фанограф" і іншыя.
14 ліпеня ў 22:00 "Беларусь 1" і "Беларусь 24" у прамым эфіры пакажуць XXVІІ Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2018". Фінал. Дзень першы: "Славянскі хіт". Удзельнікі конкурсу выступяць у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Вядучыя - Кацярына Раецкая і Дзяніс Дудзінскі.
15 ліпеня ў 22:00 таксама ў прамой трансляцыі на "Беларусь 1" і "Беларусь 24" - дзень другі фіналу XXVІІ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2018": "Фестывальны хіт". Удзельнікі выступяць у суправаджэнні фанаграмы "-1". У другім аддзяленні канцэрта гледачоў чакае сустрэча з зоркамі, сярод якіх Раберціна Ларэці (Італія), Роза Рымбаева (Казахстан), Міхаіл Качмарак (Польшча), Лада Мішына (Расія), Уладзімір Грышко (Украіна), Natalia Oreiro (Уругвай), ансамблі танца "Лявоніха", "На ростанях", студыя сцэнічнага майстэрства "Арт-Праект", студыя эстраднага танца "V.I.P" і іншыя. Вядучыя фінальнага вечара - Кацярына Раецкая і Дзяніс Дудзінскі.
Урачыстае закрыццё фестывалю "Славянскі базар у Віцебску - 2018", якое адбудзецца 16 ліпеня, тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пакажуць у прамым эфіры ў 22:00. У грандыёзным канцэрце прымуць удзел Аляксандр Малінін, Тамара Гвердцытэлі, Аляксандр Буйноў, Сяргей Валчкоў, Глеб Мацвяйчук, Віка Цыганова, Сяргей Любавін, Руслан Аляхно, Марына Дзявятава, Марк Цішман, Дзіяна Гурцкая, Алег Шаўмараў, Кубанскі казачы хор, Bel Suono, балет Сяргея Мандрыка Street-Jazz, Іна Афанасьева, Вікторыя Алешка, Алёна Ланская, Аляксандр Саладуха, Аляксей Хлястоў, Ілья Сільчукоў, Мікіта Бялько, Віталь Карпанаў і група "Дразды", ансамблі танца "Зорка", "Крыжачок", танцавальны праект "M.Y.D.C.", шоу-балет "Сенсацыя", Зара Маркасян (Арменія), Antonello Carozza, Рафаэле Пападзіа (Італія), Раберта кель Торэс (Куба), Інтарс Бусуліс (Латвія), Макс Барскіх, Арцём Півавараў, Оля Палякова, група The Parakit (Францыя); уладальнік Гран-пры XXVII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2018" і іншыя. Вядучыя - Кацярына Раецкая, Дзяніс Дудзінскі, Аліна Стальмакова, Аліна Артц (Расія), Андрэй Даманскі (Украіна).
Шырока асвятляць віцебскі форум будзе Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі: сачыць за падзеямі фестывалю можна будзе ў выпусках "Навін", праграмах "Панарама" і "Галоўны эфір" на "Беларусь 1".
Матэрыялы аб культурным форуме і эксклюзіўныя інтэрв'ю будуць паказаны ў праграме "Добрай раніцы, Беларусь!" на галоўным канале краіны.
Таксама з 10 ліпеня на "Беларусь 1" у 21:50 Надзея Цімафеева і Жан Сянкевіч будуць весці дзённікі фестывалю "Базарныя гісторыі".
Тэлеканал "Беларусь 3"
Гледачы канала таксама змогуць убачыць мноства яркіх канцэртаў. Дарэчы, штодзённы фестывальны дайджэст будзе рыхтаваць праграма "Калейдаскоп".
11 ліпеня ў 19:00 "Беларусь 3" пакажа XVI Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2018". Дзень першы. Вядучыя конкурсу - Марыя Магільная, Анастасія Баброва (Беларусь), Аляксандр Філін, Антон Бялоў (Расія).
12 ліпеня сацыякультурны канал працягне сачыць за выступленнямі юных выканаўцаў з 20 краін і ў 19:00 пакажа другі дзень "ХVI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2018".
13 ліпеня ў 19:00 "Беларусь 3" прапануе ўвазе гледачоў гала-канцэрт і цырымонію ўзнагароджання ўдзельнікаў ХVI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2018".
14 ліпеня ў 19:00 гледачы "Беларусь 3" убачаць паўфінал XXVІI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2018", у якім прымуць удзел артысты з 21 краіны. Вядучыя - Дзяніс Дудзінскі і Кацярына Раецкая (Беларусь).
15 ліпеня ў 19:00 "Беларусь 3" пакажа гала-канцэрт International Voice in Vitebsk.
16 ліпеня ў 19:00 у эфіры сацыякультурнага канала - канцэртная праграма "Залаты хіт". На сцэне Летняга амфітэатра выступяць Ігар Нікалаеў, Ігар Саруханаў, Ядвіга Паплаўская і Анастасія Ціхановіч, Анатоль Ярмоленка і ансамбль "Сябры", Сяргей Рагожын, Марына Капура, Ілона Бранявіцкая, Каця Лель, Рома Жукаў, Лада Дэнс, Ірына Нельсан - Reflex, Андрэй Дзяржавін, Эдуард Хіль-малодшы, ВІА "Спяваючыя гітары", балет Сяргея Мандрыка Street-Jazz, шоу-балет "Сенсацыя" і іншыя. Спецыяльныя госці - Natalia Oreiro і Arilena ARA.
18 ліпеня ў 19:00 на "Беларусь 3" можна будзе ўбачыць юбілейны канцэрт Аляксандра Марозава "У святліцы маёй светла". Да 70-годдзя кампазітара і 50-годдзя яго творчай дзейнасці артысты з розных краін выканаюць вядомыя хіты майстра, такія як "Малінавы звон", "Фантазёр", "У святліцы" і іншыя ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.
19 ліпеня ў 19:00 "Беларусь 3" прапануе гледачам канцэртную праграму "Рытмы лета". На сцэне Летняга амфітэатра выступяць Макс Барскіх, Оля Палякова, Аляксандр Панаётаў, Ціна Кароль, Алег Віннік, Арцём Півавараў, TAYANNA, Дзяніс Рэканвальд, MARUV & BOOSIN, Estradarada, група LIUKU і іншыя. Спецыяльны госць канцэрта - група The Parakit.
20 ліпеня ў 19:00 гледачы сацыякультурнага тэлеканала ўбачаць канцэртную праграму "Мір вашаму дому" расійскай спявачкі Зары. Спецыяльныя госці вечара - Жэрар Дэпардзье, Алег Газманаў, Стас П’еха, Даніл Плужнікаў.
Адзначым таксама, што 11 ліпеня Генеральны прадзюсарскі цэнтр Белтэлерадыёкампаніі правядзе запіс гала-канцэрта майстроў мастацтваў Казахстана "Мастацтва вялікага стэпу", які ў далейшым будзе паказаны ў эфіры тэлеканала "Беларусь 3". Перад гледачамі выступяць Роза Рымбаева, Нагіма Ескаліева, Жаміля Серкебаева, Ерлан Какееў, Дынара Султан, Алішэр Карымаў, Дымаш Кудайберген, Ержан Максім, Луіза Нуркуатава, дуэт "Бастау", групы "Рынга", "Назар", фальклорны харэаграфічны ансамбль "Шалкыма", тэатр моды "Арлан" і іншыя.
Беларускае радыё
Традыцыйна актыўна ў асвятленні падзей фестывалю "Славянскі базар" будзе ўдзельнічаць і Беларускае радыё, у эфіры каналаў і станцый якога запланавана вялікая колькасць тэматычных інфармацыйных і музычных праграм.
Так, на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё 12 ліпеня ў 20:30 у прамой трансляцыі можна будзе пачуць урачыстае адкрыццё "Славянскага базару ў Віцебску - 2018".
З 12 па 16 ліпеня ў 13:10 у праграме "Настрой!" Першы нацыянальны прапануе слухачам "Дзённік фестывалю" з прамымі ўключэннямі з Віцебска. Таксама канал арганізуе запіс сольных і зборных канцэртаў для далейшага выкарыстання ў радыёэфіры.
Апроч гэтага, у праграмах "Радыёфакт", "Пастфактум", а таксама ў штодзённых выпусках навін запланаваны тэлефонныя прамыя ўключэнні радыёкарэспандэнтаў, якія працуюць гэтымі днямі ў фестывальнай сталіцы.
Глядзіце і слухайце "Славянскі базар у Віцебску - 2018" на тэлеканалах і радыёстанцыях Белтэлерадыёкампаніі, а таксама online на афіцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by і ў афіцыйнай супольнасці тэлеканала "Беларусь 1" у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" па адрасе: www.ok.ru/belarus1.













