Прэс-рэліз
Сямейная праграма "Шчаслівы вечар" працягвае выходзіць на галоўным тэлеканале краіны кожную субботу ў 21:45. Народнае шоу не толькі раскрывае творчы і духоўны патэнцыял беларускай сям'і, кожная з якіх унікальная і таленавітая, але і аб'ядноўвае ўсіх жыхароў нашай краіны, а таксама радуе прыемнымі падарункамі і нечаканымі сюрпрызамі ўдзельнікаў і гледачоў у студыі.

Нагадаем, што пераможцамі папярэдніх выпускаў праекта ўжо сталі: Вячаслаў Быхан і Крысціна Нус з Мінска, сям'я Мішалавых з гарадскога пасёлка Ушачы Віцебскай вобласці, сям'я Генечка і сям'я Цынцэвіч з Гродна, сям'я Шаўцовых з вёскі Туркі Бабруйскага раёна, а таксама сям'я Мялешка з горада Паставы Віцебскай вобласці. Геаграфія ўдзельнікаў уражвае. З усіх куткоў Беларусі ў сталіцу прыязджаюць людзі, гатовыя распавесці пра сваю сям'ю, праявіць творчыя здольнасці і пазмагацца за перамогу ў праграме.



"Шчаслівы вечар" - гэта не шоу талентаў. Гэта жыццё беларускай сям'і, расказанае ў кожным выпуску праекта: кранальныя гісторыі, каханне і падтрымка адно аднаго, згуртаванасць, сямейныя каштоўнасці, добрыя традыцыі. Калі хочаце, "Шчаслівы вечар" - гэта гімн кожнай беларускай сям'і, людзям працы і нашым айчынным вытворцам. Зусім не абавязкова мець вакальныя, харэаграфічныя або артыстычныя таленты для творчага нумара, бо кожны чалавек таленавіты і ўнікальны па-свойму. У студыі можна распавесці пра сваю дружную сям'ю, успомніць звязаныя з ёй цікавыя і смешныя гісторыі, паказаць тое, што ў вас атрымліваецца лепш за ўсіх, падзяліцца парадамі і нават рэцэптамі", - расказала вядучая праграмы Марыя Багатыр.

Нагадаем, прыняць удзел у шоу "Шчаслівы вечар" можа любая сям'я. Для гэтага неабходна кожную суботу з 18:45 сачыць за эфірам тэлеканала "Беларусь 1", каб сабраць 10 кодавых лічбаў, першымі датэлефанавацца па нумары (+375 17) 389 65 55 падчас паказу праграмы "Шчаслівы вечар" і паведаміць іх у парадку з'яўлення на экране.
Першыя тройка тых, хто патэлефануе і дакладна назаве код, прыме ўдзел у наступнай праграме разам са сваімі сем'ямі або блізкімі сябрамі (усяго не больш за 5 чалавек). У праекце "Шчаслівы вечар" няма абмежаванняў ва ўзросце, творчых здольнасцях або месцы пражывання. Дастаткова жадання прыехаць са свайго рэгіёна ў Мінск па адрасе вуліца Макаёнка, 9, падрыхтаваць сваё выступленне і атрымаць падарункі.
Да кожнай сям'і-ўдзельніцы прымацоўваюць зорнага куратара, які не толькі дапамагае падрыхтаваць выступленне, але і вучыць спраўляцца з хваляваннем, каб упэўнена адчуваць сябе на сцэне. Дарэчы, зорнымі настаўнікамі фіналістаў і пераможцаў ужо былі Валерый Дайнэка, Анастасія Ціхановіч, Жанет, Вера Карэтнікава, гурт "Цягні-Штурхай", Улада і іншыя.
Пераможца кожнага выпуску праграмы вызначаецца па выніках галасавання тэлегледачоў і прафесійнага журы.

Больш падрабязна з палажэннем аб парадку арганізацыі і правядзення тэлевізійнага конкурсу "Шчаслівы вечар" можна азнаёміцца на афіцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by.
"Беларусь 1" запрашае тэлегледачоў сачыць за эфірам, збіраць лічбы сакрэтнага кода, каб, стаўшы ўдзельнікам народнага шоу "Шчаслівы вечар", любая беларуская сям'я змагла не толькі выйграць выдатныя прызы, але і распавесці пра сябе на ўсю краіну.















