Прэс-рэліз
31 жніўня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Шапаголікі". Гэтым разам гледачы даведаюцца, што тоіцца за жаданнем купляць непатрэбныя рэчы, і чаму цягу да пакупак называюць расстройствам псіхічнага спектра.
Яркая рэклама, прыгожыя вітрыны, прывабныя скідкі, ветлівыя прадаўцы. Устаяць нельга - трэба купіць! Прадуманая рэкламная стратэгія не пакідае без пакупак нават самага дасведчанага спажыўца. І нездарма шопінг лічыцца эфектыўным антыдэпрэсантам, што прыносіць задавальненне, але выклікае прывыканне. Журналісты "Спецыяльнага рэпартажу" задаліся пытаннем, што тоіцца за шапагалізмам - паніжаная самаацэнка, недахоп зносін або проста спосаб абстрагавацца і жаданне добра выглядаць.
Карэспандэнты АТН пагутараць з людзьмі, якія дзеля непатрэбных пакупак рызыкавалі асабістым шчасцем і ўласным дабрабытам. Гледачы пачуюць гісторыю маладой дзяўчыны, якая ўзяла крэдыт, каб пакрыць выдаткі на пустыя траты. Пра сваю любоў да пакупак распавядзе шапаголік са стажам і прызнаецца, што аднойчы гэтая цяга адпужала ад яе каханага чалавека.
Здымачная група звернецца па кансультацыю да псіхатэрапеўта, каб даведацца, шапагалізм - гэта залежнасць або забава, якія існуюць прычыны і сімптомы шапінгаманіі, і дасць рэцэпты, як захаваць сямейны бюджэт і асабістыя адносіны.
Фільм "Шапаголікі" гледачы "Беларусь 1" убачаць у чацвер адразу пасля "Панарамы".












